boy2[bɔɪ]interj.infml (выкрык здзіўлення, радасці, болю і да т.п.);
Boy, isn’t it cold! Ну і халадэча!
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Стынь ‘холад, халадэча’ (ТСБМ, Юрч., Мат. Маг.). Аддзеяслоўны назоўнік ад стынуць, гл. стыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
халадзі́на, ‑ы, ж.
Разм. Моцны холад; халадэча. — Кволая, у сцюжу, у халадзіну, падалася [дзяўчына] з Палесся за Кіеў з мяшком за плячыма.Ракітны.А заўтра ў цэх... А ўранні — халадзіна. І, як заўжды, пад’ем у сем гадзін.Чэрня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сту́дзень1, ‑я, м.
Першы месяц каляндарнага года. А ў студзені — на белым полі Наўкруг чысцюткія снягі... Даруй, зямля, што я ніколі Аддаць не здолею даўгі.Матэвушаў.— Халадэча! У студзені мароз быў невялікі, а ў лютым з першых дзён раз’юшыўся...М. Ткачоў.
сту́дзень2, ‑ю, м.
Разм. Тое, што і студзіна, квашаніна. Вылі на стале таксама масла, пульхныя дамашнія пірагі, талерка студзеню, пакрытага белым тлушчам.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прапалі́ць, ‑палю, ‑паліш, ‑паліць; зак., што.
1. Спаліць наскрозь; выпаліць дзірку. — Бачыш, як баіцца, каб не сказала, што штаны прапаліў.Сіўцоў.
2. і ўчым. Напаліць, выпаліць (печ, трубку і пад.) для абагравання (хаты, пакоя і пад.). Трэба было печ прапаліць, а то ахалодала ў хаце.Лобан.У нас даўно ўжо не было чым прапаліць у печы, і ў хаце стаяла такая халадэча, што, бадай, цяплей было на дварэ.Сачанка.
3. і без дап. Паліць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Буй ’моцны, халодны вецер’ (Сцяшк. МГ, Яшкін), ’халадэча з ветрам’ (Юрч.), ’высокае, адкрытае для ветру месца, узгорак’ (Бяльк., Яшкін, Нас., Шат., Гарэц.), ’хуткі, востры’ (Нас.), схіл гары, узгорка’ (Яшкін), ’няўступчывы, буян’ (Нас.). Укр.буй ’адкрытае для ветру ўзвышша’, рус.буй ’высокае, адкрытае месца; магільнік’. Першапачаткова, мабыць, ’высокае адкрытае месца’. Так Філін, Происх., 524–525. Гл. яшчэ Ларын, Слово гов. Севера, 6. Фасмер (1, 234) значэнне ’магільнік’ звязвае з швед. уплывам. Калі першая версія правільная, то ўсё да слав.*bujь, *bujьnъ (гл. пад буя́ць). Параўн. Барысава, Бел.-рус. ізал., 9.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пяке́льны (пякѣльный) ’звязаны з пеклам; страшны, страшэнны, жахлівы, нясцерпны’ (Нас., Шымк. Собр., Гарэц., Шат.): пяке́льны аго́нь (лаг., Сл. ПЗБ), сюды ж пяке́льнік ’чорт у пекле’ (Нік., Няч.), ’кат’ (Нас.), ’той, хто выконвае цяжкую працу’ (брасл., Сл. ПЗБ), пяке́льніца ’жанчына, што выконвае цяжкую працу; кепскае жыццё, пекла’ (брасл., Сл. ПЗБ; Сцяц.), ’халадэча’ (мядз., Жыв. сл.). Запазычана з польск.piekielny ’пякельны, страшэнны’, гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 71 (мяккі к перад ъ, “які праясніўся”, параўн. *pьkъlъ, гл. пекла). Параўн. польск.piekielnik (1471, < ст.-чэш.pekelník), piekielnica (1564), гл. Банькоўскі, 2, 549.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стыль1 ‘драўляны калок, якім замацоўваюць бярвенні ў сцяне зруба’ (Сцяшк.), стыль, штыль ‘шост, пры дапамозе якога кіруюць паромам; багор для сартыроўкі бярвенняў пры сплаве’ (Маслен.). З ням.Stil ‘ручка, дзяржанне’ праз польск.styl ‘тс’; параўн. Брукнер, 524.
Стыль3 ‘спосаб, характар пісьма, творчасці і інш.’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр.). Запазычанне з франц.style ‘тс’ праз польск.styl ‘тс’ ці рус.стиль ‘тс’; паходзіць ад лац.stilus ‘завостраны калок; кіёчак для пісання на васковай дошчачцы; спосаб выкладання, пісьма’. Гл. Брукнер, 524; Фасмер, 3, 760.