mrktfähig a хо́дкі, хадавы́, які́ ма́е збыт (пра тавар)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ло́пар

(гал. looper, ад lopen = бегчы)

мар. хадавы або знешні канец у талей і ўсялякай снасці на судне, за які цягнуць трос.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Но́скі ’які доўга носіцца’ (бялын., Янк. Мат., ТС), і носкі́ (ТС). Аддзеяслоўны назоўнік ад насіць, параўн. хо́дкіхадавы’ і пад.; аманімічнае ўтварэнне ад насіць, несці (яйкі) — но́скі ’нясучы (пра курэй)’, якое Аткупшчыкоў (Сравн.-типол. исследования слав. яз. и литератур. Л., 1983, 62) лічыць дакладным адпаведнікам літ. našus ’прадуктыўны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

gängig a хо́дкі, хадавы́ (пра тавар);

ein ~es Pferd быстрахо́дны конь

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

КІТА́ЙСКАЕ ПІСЬМО́,

слоўна-складовае пісьмо для запісу тэкстаў на кітайскай мове, у якім выкарыстоўваюцца асобыя знакі — іерогліфы. Агульная колькасць такіх знакаў каля 50 тыс., у сучаснай кіт. мове выкарыстоўваюць 4—7 тыс. іерогліфаў. Кожны іерогліф прадстаўляе аднаскладовае слова ці марфему і графічна з’яўляецца камбінацыяй рысак, упісаных у квадрат. Запіс тэксту злева направа або зверху ўніз. Вылучаюць 3 тыпы іерогліфаў: піктаграмы — схематычны відарыс прадметаў (山 «гара», 目 «вока»); ідэаграмы — матываваныя камбінацыі піктаграм (人 «чалавек» + 木 «дрэва» = 休 «адпачываць»); фанаграмы — матываваныя камбінацыі піктаграм з намёкам на гучанне іерогліфа (人 жэнь «чалавек» + 圭 гуй «нефрытавы скіпетр» = 佳 цзя «прыгожы»).

Найб. стараж. знакі К.п. — «іньскія пісьмёны» (варажбітныя надпісы на бронзе, камянях, касцях, панцырах чарапах; 2-е тыс. да н. э). У 1066—771 да н. э. яны атрымалі развіццё ў выглядзе «галавастыкавага пісьма». У 221 да н. э. пачаўся працэс стандартызацыі іерогліфаў, з’явіліся стылі «вялікіх» і «малых» пячатак, уведзена «дзелавое пісьмо» лішу (спрошчаны варыянт «малых пячатак»). У 1 ст. н. э. канчаткова сфарміраваўся сучасны стыль напісання іерогліфаў (кайшу — «узорнае пісьмо»). Побач з кайшу выкарыстоўваюць скарочаныя стылі цаошу — «травяное пісьмо» і сіншу — «хадавы скорапіс». З 1956 у КНР вядзецца работа па спрашчэнні іерогліфаў. Поўныя абрысы іерогліфаў (фаньтыцзы) выкарыстоўваюцца ў Сінгапуры, Японіі (з яп. складовым пісьмом), Паўд. Карэі (з кар. азбукай) і на Тайвані. Сярод найстараж кіт. літ. помнікаў «Шуцзін» («Кніга паданняў», 12—5 ст. да н. э.), «Іцзін» («Кніга перамен», 12—8 ст. да н. э.) і «Шыцзін» («Кніга песень», 11—6 ст. да н. э.).

А.​М.​Гардзей.

Да арт. Кітайскае пісьмо.

т. 8, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

gngbar a

1) прахо́дны

2) хадавы́, хо́дкі, ужыва́льны;

die Münze ist nicht mehr ~ мане́та знята з абарачэ́ння;

ein ~es Theterstück папуля́рная п’е́са

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Прысло́ўе ’прыгаворка, хадавы выраз, прымаўка’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., Касп., ТСБМ), прысло́віца, прысло́ўка ’тс’ (ТС), пры́слаўе ’прымаўка’ (Яруш.), прыслове, прысло́вя, прысло́віца ’прымаўка’ (ваўк., воран., Сл. ПЗБ), сюды ж і прысло́ўе ’нязменная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння, стану і якасці’ (Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., ТСБМ). Рус. дыял. присло́вка, присло́вье ’прыгаворка, прымаўка’, укр. прислі́вʼя, прислі́вник ’прыказка, прымаўка’, прислі́вник ’прыслоўе — нязменная часціна мовы’, польск. przysłowie ’выслоўе’, przysłówek ’adverbium’, в.-луж. přisłowo ’прымаўка’, н.-луж. pśisłowo ’тс’, чэш. přisloví ’выслоўе’, přislovce ’adverbium’, славац. príslovie ’выслоўе’, славен. prislòv ’прыслоўе’. Дэрываты ад слова (гл.), відаць, кандэнсацыя выразу пры слове, якая была аформлена рознымі суфіксамі. Як граматычны тэрмін, калька з заходнеславянскіх моў, у якіх ён у сваю чаргу калькуе лац. adverbium (ad‑ — пры, verbum — дзеяслоў, слова) (гл. Голуб-Ліер, 402; Сной₂, 579; Банькоўскі, 2; Шустар-Шэўц, 2, 1179; ЕСУМ, 4, 577).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)