пе́рац, -рцу, мн. -рцы, -рцаў, м.

1. Трапічная расліна сямейства перцавых, а таксама яе плады з горкім пякучым смакам і моцным пахам, якія ўжываюцца як прыправа.

У горы жыць ды з перцам есці (прымаўка). Чорны п.

2. Агародная расліна сямейства паслёнавых з пладамі ў выглядзе струкоў.

Фаршыраваны п.

Даць (задаць) перцу каму (разм.) — вылаяць, пакараць.

|| прым. пе́рцавы, -ая, -ае і пярцо́вы, -ая, -ае.

Перцавы струк.

Сямейства перцавых (наз.). Пярцовая настойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́рац, ‑рцу, м.

1. Трапічная расліна сямейства перцавых, а таксама яе плады ў выглядзе зярнят з горкім смакам і моцным пахам, якія ўжываюцца як прыправа. Чорны перац.

2. Агародная расліна сямейства паслёнавых, а таксама яе плады ў выглядзе струкоў, якія ўжываюцца як ежа і прыправа. Балгарскі перац. Чырвоны перац. □ — Першымі, вядома, прышкандыбаюць Мяцёлкіны, — сказала Антаніна Арцёмаўна, прымерваючыся, дзе б паставіць фаршыраваны перац. Васілёнак.

3. Парашок з высушаных пладоў гэтых раслін, які ўжываецца як прыправа.

4. перан. Разм. Пра задзірлівага, з’едлівага чалавека. «Ах, і стрэмка ты, дзядзько Яўтух! — думаў я, слухаючы ўсё гэта. — Перац!» Бялевіч.

•••

Даць (задаць) перцу гл. даць.

Падсыпаць перцу гл. падсыпаць.

У горы жыць ды з перцам есці гл. жыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)