філо́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Разм. пагард. Ухіляцца ад працы; гультаяваць. Малярных работ хоць адбаўляй, а дзявочая брыгада фактычна філоніць. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

faktycznie

1. фактычна; насамрэч;

faktycznie okazał się oszustem — фактычна (насамрэч), ён аказаўся падманшчыкам;

2. так!; сапраўды!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

actually [ˈæktʃuəli] adv. ула́сна ка́жучы, факты́чна; так, як ёсць; на са́май спра́ве

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

reality [riˈæləti] n. рэа́льнасць, рэчаі́снасць

in reality факты́чна, на са́май спра́ве

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

факты́чны, -ая, -ае.

1. Які адлюстроўвае сапраўдны стан чаго-н., адпавядае фактам; заснаваны на дакументальнай дакладнасці або які адпавядае ёй.

Фактычныя звесткі.

Фактычныя доказы.

Фактычна (прысл.) ён з’яўляецца кіраўніком гэтай тэмы.

Фактычныя выклады.

2. Які існуе ў наяўнасці, але не ўзаконены юрыдычна.

Ф. шлюб.

|| наз. факты́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прынцыпа́т, ‑у, М ‑паце, м.

У Старажытным Рыме — дзяржаўны лад, пры якім захоўваліся рэспубліканскія ўстановы, але фактычна ўлада належала імператару, які лічыўся першым сярод роўных.

[Лац. principatus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэ-фа́кта

(лац. de facto)

фактычна, сапраўды (проціл. дэ-юрэ).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

as good as

факты́чна; блізу́; усё ро́ўна што

The work is as good as done — Рабо́та факты́чна зако́нчаная

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

беспара́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае патрэбу ў падтрымцы, дапамозе; слабы, бездапаможны. Ці мае права .. [Сымон] дапамагчы.. [бацькам] цяпер, калі яны, фактычна, дзякуючы яму апынуліся ў такім беспарадным стане. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

in truth

запраўды́, сапраўды́; у запра́ўднасьці; факты́чна

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)