ца́пкі, ‑ая, ‑ае.

Абл. Хваткі, учэпісты. Дзікі вінаград.. моцна ўчапіўся за тонкія дошкі, за кроквы, пераплёўшы іх сваімі цапкімі вусікамі-вывітушкамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэ́пкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і учэпісты. Наблытана шмат павуціны, Расстаўлены цэпкія сеці. Колас. Цэпкім праніклівым позіркам Аляксей зірнуў на сяржанта. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

chwytliwy

учэпісты;

~a melodia — неадчэпная мелодыя

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

clinging

[klɪŋɪŋ]

adj.

лі́пкі, ліпу́чы; учэ́пісты

clinging dress — аблі́плая суке́нка

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

жыву́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Жыццяздольны, вынослівы. Хвошч — чалавек жывучы, сухі, жылісты, учэпісты, як і тая трава, праз якую атрымаў ён сваё трапнае прозвішча. Лупсякоў.

2. перан. Устойлівы, здольны доўга існаваць, захоўвацца. Дужа жывучымі былі традыцыі савецкага калектывізму ва ўсім вясковым побыце Загальшчыны. Залескі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

tenacious [təˈneɪʃəs] adj.

1. fml вя́зкі, лі́пкі, кле́йкі;

tenacious clay кле́йкая глі́на

2. упа́рты, насто́йлівы;

tenacious courage непахі́сная му́жнасць

3. учэ́пісты;

a tenacious memory трыва́лая па́мяць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Лі́пкі ’які лёгка прыліпае’, ’клейкі’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’ліпучы’ (Яруш.), ’падкі, ахвочы’ (Нас., Касп.), ’прыхільны’ (пух., Жд. 2), укр. липки́й ’ліпкі’, ліпки́йучэпісты’, ’клеісты’, рус. ли́пкий ’ліпкі’, ’заразны’, ’востры (аб сякеры)’, польск. lipki, чэш. і славац. lipký, балг. липък ’клейкі’. Прасл. lip‑ъкъ < lipati звычайна выступае ў слав. мовах у пары з lep‑ъкъ < lěpiti. Да ляпіць (гл.). Больш падрабязна гл. Варбот, Слав. языкозн., 1973, 88.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

tenacious

[tɪˈneɪʃəs]

adj.

1) мо́цны, учэ́пісты

2) які́ мо́цна трыма́ецца

a person tenacious of his rights — асо́ба, яка́я мо́цна трыма́ецца сваі́х право́ў

3) упа́рты; насто́йлівы

a tenacious salesman — насто́йлівы прадаве́ц

4) трыва́лы

a tenacious memory — трыва́лая па́мяць

5) вя́зкі; лі́пкі, кле́йкі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

уе́длівы, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны глыбока пранікаць, упівацца ў што‑н.; едкі. Уедлівы пах. □ Дробны ўедлівы пыл залазіць у горла і нос, і няма ад яго збавення. Асіпенка. Полымя пачало скакаць ад куста к кусту, хапаць .. сухія, зляжалыя галінкі, буралом, і неўзабаве ўсё навокал завалакло горкім, уедлівым дымам. Сачанка. Спазнаць мне хочацца І важкасць цэглы І як шурпаціць пальцы ўедлівы раствор. Арочка. // Пільны, напружаны, пранізлівы (пра позірк, вочы). Фактычна спрачаліся двое: Халіма і яшчэ адзін заўсёды дагэтуль ціхі, нявідны хлопец .. з поглядам глыбокім, уедлівым, якім ён нібы стараўся працяць усё, што трапляла на вочы. Зарэцкі. // Пранізлівы, рэзкі (пра гукі, голас і пад.). Хутка, імкліва расце ўедлівы свіст. Мележ. І ў духмянай начной цішыні, відаць, далёка чуліся ўсхлёсты пугі і ўедлівае хрыплівае выгукванне. Пестрак. // перан. Які запамінаецца надоўга. Вельмі ўедлівымі і даўкімі былі ўражанні апошніх дзён, каб іх можна было лёгка забыць. Мележ.

2. Які ўзнікае, умешваецца ва ўсе дробязі, прыдзірлівы. Уедлівы характар. □ З Тамарай стаў праседжваць вечары над кнігамі і бацька,.. учэпісты, уедлівы. Ермаловіч.

3. Разм. З’едлівы. Уедлівы жарт. □ Гаварыў [Мікульскі] ціха, павольна, але злосна, падбіраючы самыя пякучыя, уедлівыя словы. Марціновіч. — А што я нарабіў? — Быццам і не ведаеш? — з уедлівай іроніяй спытаў Мятлюг. Сабаленка.

4. Які вельмі надакучыў; надаедны. На дварэ вісела кіслая пахмурнасць, дзьмуў вецер — сеяў уедлівы дождж. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)