уке́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што і без дап.

Разм. Уцяміць, зразумець што‑н. Колькі ні тлумачылі, ён не мог укеміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

put two and two together

уця́міць, сьця́міць, здагада́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

dahínter kómmen* vi (s) даве́дацца, ске́міць, уця́міць, дапя́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

даця́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.

Разм. Уцяміць, да канца зразумець. Іван Васільевіч не адразу дацяміў, што звоняць у школе. Шамякін. Толькі цяпер Вера дацяміла, чаму Міхась павёў размову здалёк. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрасо́нку, прысл.

Не зусім прачнуўшыся, толькі што прачнуўшыся. Дудок спрасонку ўсё не мог уцяміць, што гэта за жанчына і што яна робіць тут. Лынькоў. Недзе ў кустах спрасонку крыкнула птушка. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kapnąć się

зак. скеміць, уцяміць, здагадацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

połapać się

зак. зразумець; уцяміць, сцяміць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сообрази́ть сов.

1. (сопоставить, обдумать) узва́жыць, абмеркава́ць;

2. (понять, догадаться) зразуме́ць, уця́міць, сця́міць, ске́міць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Скапава́ць ‘зразумець, уцяміць, скеміць’ (Скарбы). Да капаваць (гл.). Паводле Волкавай (БЛ, 60, 137), вытворныя ад ст.-бел. копа, капа ‘сход сялян, што разглядаў судовыя спрэчкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wymiarkować

зак. разм. зразумець, уцяміць, сцяміць, скеміць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)