1. і зінф. або дадан.сказам. Пераканаць словамі, заставіць згадзіцца з кім‑, чым‑н. [Анісім:] Нічога не будзе, хлопчыкі, не ўгаворыце.Гурскі.Трэба было абавязкова ўбачыць Сцепаніду Андрэеўну, угаварыць яе не пакідаць школы.Шахавец.[Данута:] Я не магу ўявіць смерці, і мне лёгка сябе ўгаварыць, што нічога не зменіцца, хоць мяне і расстраляюць.Карпюк.// Падказаць каму‑н. якую‑н. думку, рашэнне. [Марыля:] Нічога яму [Сымону], дзедка, не ўгаворыш. Не такой падатлівай натуры ён у мяне ўдаўся.Купала.
2. Супакоіць, уцешыць. Старая жанчына .. усе гэтыя дні вельмі ўжо сумавала па сынах сваіх і па мужу. Марылька не магла яе ўгаварыць.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дапусці́ць, ‑пушчу, ‑пусціш, ‑пусціць; зак., каго-што і здадан.дап.
1. Дазволіць прыйсці, увайсці, падысці куды‑н., да каго‑, чаго‑н.; падпусціць. Дапусціць у пакой. □ [Антоненка] думаў толькі аб тым, каб затрымаць бандытаў, не дапусціць іх да Літвінавіч.Шыловіч.// Даць дазвол займацца чым‑н., удзельнічаць у чым‑н. Дапусціць да экзаменаў.
2. Дазволіць што‑н. зрабіць, чаму‑н. адбыцца. — Як вам не брыдка, мужчыны, — звярнуўся Лабановіч да грамады. — Дапусціць, каб людзі крывавілі адзін другога!Колас.// Дазволіць сабе. Дапусціць грубасць. Не дапусціць браку ў сваёй рабоце. Дапусціць памылку.// Дазволіць дайсці да якога‑н. стану. Марыя падалася бліжэй да Веры, каб уцешыць яе, не дапусціць да слёз.Кулакоўскі.
3. Палічыць за магчымае, верагоднае. — Гэта сын ад першай жонкі, — адказаў Шумейка. Спачатку я не паверыў сваім вушам. Не мог дапусціць нават думкі, каб гэты чалавек мог мяняць жонак.Дамашэвіч.//узнач.пабочн. Будзем лічыць магчымым. Дапусцім, усё пойдзе, як трэба.
4. Прыладзіць, падагнаць што‑н. да чаго‑н. так, каб дайшло, шчыльна прыстала. Дапусціць аконную раму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Trostm -es уце́ха, ра́дасць;
mit ~ erfüllen, ~ éinflößenуце́шыць, суце́шыць; заспако́іць;