1. Набраць у лёгкія паветра пры дыханні. Лена выйшла на веранду, з асалодай удыхнула свежае асенняе паветра.Няхай.[Сусед] узяў антонаўку, пакруціў яе ў руках, удыхнуў пяшчотны пах і зноў паклаў яблык на столік.Васілевіч.
2.перан.; укаго-што. Напоўніць, усяліць, заставіць пранікнуцца чым‑н. Удыхнуць новыя сілы. Удыхнуць надзею. □ [Расія] ўдыхнула ў творчасць Міцкевіча новыя думкі і пачуцці.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
внуши́тьсов.
1.(вызвать) вы́клікаць; (возбудить) абудзі́ць; (вселить)усялі́ць, пасялі́ць, нада́ць; (навеять) наве́яць; (при помощи гипноза) унушы́ць;
1. Даць каму‑н. месца для жылля; усяліць. Пасяліць студэнтаў у інтэрнат. Пасяліць сям’ю ў новым доме. □ — Людзей у нас поўна. Але вы не бойцеся, я вас пасялю ўдвух у трэці пакой. Мы яго на ўсякі выпадак трымаем у рэзерве.Сабаленка.
2.перан. Выклікаць (якое‑н. пачуццё, адчуванне і пад.). Цяпер Веру быццам падмянілі. Сяброўкі таксама прыціхлі. Гора Веры пасяліла ў майстэрні сумную цішыню.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
улі́ць, увалью, увальеш, увалье; увальём, увальяце і улію, уліеш, уліе; уліём, уліяце; пр. уліў, уліла, ‑ло; заг. улі; зак.
1.што і чаго. Наліць унутр чаго‑н. Дзеці, якія спачувалі Міхаську, тут жа сілай разнялі яму рот і ўлілі вады.Якімовіч.Пакуль тры лыжкі настою не ўліе баба Васіліса малому, не адступіцца.Паўлаў.//перан.Усяліць, абудзіць (сілы, энергію, веру і пад.). Настрой у .. [Ваўчка] быў вясёлы, адказнае даручэнне райкома як быццам не толькі не азадачыла яго, а ўліло новую энергію.Хадкевіч.
2.перан.; каго-што. Уключыць у склад каго‑, чаго‑н., дабавіць да чаго‑н. Уліць атрад у партызанскае злучэнне. Уліць карткі ў картатэку.
3.(1і2ас.неўжыв.), без дап.Разм. Выпасці ў вялікай колькасці (пра дождж). Навалакліся чорныя хмары, і пад раніцу ўліў гэтакі дождж, што як я ні напінаў брызентавую накідку, яна не ратавала.Сабаленка./убезас.ужыв.[Міхал:] — Сушыла, сушыла, а цяпер уліло. А на полі — снапы.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)