ажыта́та

(іт. agitato)

муз. узбуджана, усхвалявана.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

heatedly

[ˈhi:tədli]

adv.

го́рача; зло́сна; усхвалява́на

to speak heatedly — гавары́ць го́рача, усхвалява́на або́ са зло́сьцю

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

excitedly

[ɪkˈsaɪtədli]

adv.

узбу́джана, узбу́рана; усхвалява́на

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

jabber [ˈdʒæbə] v. derog. гавары́ць ху́тка, усхвалява́на і неразбо́рліва; балбата́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

усхвалява́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. усхвалява́ны усхвалява́ная усхвалява́нае усхвалява́ныя
Р. усхвалява́нага усхвалява́най
усхвалява́нае
усхвалява́нага усхвалява́ных
Д. усхвалява́наму усхвалява́най усхвалява́наму усхвалява́ным
В. усхвалява́ны (неадуш.)
усхвалява́нага (адуш.)
усхвалява́ную усхвалява́нае усхвалява́ныя (неадуш.)
усхвалява́ных (адуш.)
Т. усхвалява́ным усхвалява́най
усхвалява́наю
усхвалява́ным усхвалява́нымі
М. усхвалява́ным усхвалява́най усхвалява́ным усхвалява́ных

Кароткая форма: усхвалява́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

hotly [ˈhɒtli] adv.

1. го́рача, рэ́зка, запа́льчыва;

They argued hotly. Яны горача спрачаліся.

2. усхвалява́на, стра́сна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

тре́петно нареч.

1. трапятлі́ва; дрыгатлі́ва; мігатлі́ва;

2. (взволнованно) усхвалява́на, з хвалява́ннем;

3. (робко) баязлі́ва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АПАФЕО́З (ад грэч. apotheōsis абагаўленне),

1) услаўленне, узвелічэнне падзеі, з’явы, асобы; урачыстае завяршэнне падзеі. У стараж. егіпцян, потым у грэкаў і рымлян — абагаўленне правіцеляў за іх асаблівыя заслугі. Апафеоз, які з цягам часу трансфармаваўся ў культ правіцеляў, браў пачатак у стараж. блізкаўсх. традыцыі прылічэння цароў да багоў або сыноў божых. Матывамі ўслаўлення духоўнай велічы народа, чалавека, выдатных гіст. ці грамадскіх падзей прасякнуты многія творы сусветнай л-ры і мастацтва, у т. л. бел. пісьменнікаў, паэтаў і дзеячаў культуры.

2) Заключная ўрачыстая масавая сцэна святочнай канцэртнай праграмы, спектакля, поўная асаблівага ўздыму, велічы. Напр., усхвалявана, урачыста гучыць заключная сцэна драмы Я.​Купалы «Раскіданае гняздо», калі героі, ахопленыя духоўным парывам і высакароднай мэтай, ідуць на Вялікі сход, па Бацькаўшчыну. Апафеоз можа быць таксама самаст. часткай паказу свята, шэсця (звычайна без тэксту) з выкарыстаннем выразных вобразаў, сюжэтаў, дэкарацыйнага афармлення, касцюмаў, бутафорыі.

т. 1, с. 420

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

усклі́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Вымавіць, сказаць што‑н. гучна, усхвалявана, з пачуццём. — Та-ата! — усклікнуў Марык і спрытна ашчарэпіў бацьку за шыю. Пальчэўскі. — Ах, сынок! — усклікнула маці і схапілася за галаву. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«СЛО́ВА ПРА МЕРКУ́РЫЯ СМАЛЕ́НСКАГА»,

«Аповесць пра Меркурыя Смаленскага», помнік стараж. л-ры ўсх. славян. Узнікла як нар. эпічнае паданне пасля мангола-татарскага нашэсця (верагодна, у 2-й пал. 13—14 ст.), літаратурна апрацавана ў 15 ст. Падставай узнікнення падання паслужыў той факт, што мангола-татары не змаглі заваяваць Смаленскую зямлю і не разрабавалі Смаленск, гэта было вытлумачана заступніцтвам Меркурыя — абаронцы хрысціян ад ворагаў (у яго асобе аб’ядналіся рысы нар. волата і блажэннага). Аповесць блізкая да твораў гіст.-агіяграфічнага жанру, напісана лірычна, усхвалявана, асабліва вылучаюцца маналогі-плачы Смаленскай зямлі па воінах, што загінулі. Твор мясц. паходжання, мова царк.-славянская. Вядома каля 80 спісаў, найб. раннія датуюцца 16 ст. Першая, самая стараж. паводле паходжання, рэдакцыя захавалася ў адзіным спісе 17 ст. «Слова...» адкрыў і даследаваў у 19 ст. Ф.​Буслаеў.

Публ.:

Памятники литературы Древней Руси, XIII в. М., 1981.

Літ.:

Белецкий Л.Т. Литературная история повести о Меркурии Смоленском. Пг., 1922.

т. 15, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)