пабаламу́ціць

‘устрывожыць, падбухторыць каго-небудзь, што-небудзь; вы´клікаць неспакой, пабунтаваць (без прамога дапаўнення)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пабаламу́чу пабаламу́цім
2-я ас. пабаламу́ціш пабаламу́ціце
3-я ас. пабаламу́ціць пабаламу́цяць
Прошлы час
м. пабаламу́ціў пабаламу́цілі
ж. пабаламу́ціла
н. пабаламу́ціла
Загадны лад
2-я ас. пабаламу́ць пабаламу́цьце
Дзеепрыслоўе
прош. час пабаламу́ціўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

растрыво́жыць, -жу, -жыш, -жыць, -жаны; зак.

1. каго-што. Выклікаць у кім-н. моцную трывогу; устрывожыць.

Р. непрыемнай навіной.

Р. душу.

2. што. Прычыніць боль, дакрануўшыся да чаго-н. балючага; развярэдзіць (разм.).

Р. рану.

|| незак. растрыво́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

spłoszyć

зак. спудзіць; устрывожыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zmartwić

зак. засмуціць; устурбаваць; устрывожыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

узру́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. каго. Моцна ўсхваляваць, устрывожыць.

Гэта падзея ўзрушыла ўсіх.

2. што. Узрыхліць, узварушыць паверхню чаго-н. (разм.).

У. зямлю на градах.

Вецер узрушыў паверхню возера.

|| незак. узруша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і узру́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. узрушэ́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

устурбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго.

Прывесці ў стан непакою, усхваляваць, устрывожыць. Сама па сабе спрэчка паміж хлопцамі і дзяўчатамі Іваненку не ўстурбавала: паспрачаюцца — памірацца. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

взмути́ть сов.

1. ускаламу́ціць, скаламу́ціць, замуці́ць, змуці́ць;

2. перен. (встревожить, взволновать) прост. устрыво́жыць, усхвалява́ць, збянтэ́жыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скаламу́ціць

1. trübe [únklar] máchen;

2. перан. (устрывожыць) be¦únruhigen vt, áufregen vt, in Únruhe versétzen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

узбаламу́ціць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., каго-што.

Разм.

1. Узбударажыць, выклікаць супярэчлівыя пачуцці, прывесці ў замяшанне; устрывожыць. Узбаламуціць людзей. □ Песня мяне растрывожыла, узбаламуціла. Бядуля. Відаць, яго спакой узбаламуцілі даччыныя словы. Мурашка.

2. Узбунтаваць. [Ахрэм:] — Галота праклятая! Не... не ўзбаламуціць вам вёскі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбуры́ць, ‑буру, ‑бурыш, ‑бурыць; зак., каго-што.

1. Вывесці са стану спакою, устрывожыць, узбударажыць; узбунтаваць. Крыкі вартавых узбурылі ўсю вёску. □ Гэтыя клопаты аб сабе канчаткова ўзбурылі Лёдзю. Карпаў.

2. Прывесці ў стан абурэння, разгневаць, раззлаваць. Аднак старасту гэтая незалежнасць [паліцэйскага] адно ўзбурыла. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)