вы́трыманы, -ая, -ае.

1. Строга паслядоўны, устойлівы.

В. стыль дэкарацый.

2. Які ўмее валодаць сабой.

В. чалавек.

|| наз. вы́трыманасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непахі́сны, -ая, -ае.

1. Такі, што нельга пахіснуць; устойлівы.

Стаяць непахісна (прысл.).

2. Цвёрды, стойкі (у сваіх намерах, перакананнях і пад.).

Н. змагар.

|| наз. непахі́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стабі́льны, ‑ая, ‑ае.

Пастаянны, устойлівы, які не мяняецца. Стабільныя цэны. Стабільнае напружанне. Стабільны падручнік.

[Лац. stabilis — устойлівы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мусо́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

Устойлівы сезонны вецер, які летам дзьме з мора на сушу, а зімой з сушы на мора.

Трапічныя мусоны.

|| прым. мусо́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паса́т, ‑у, М ‑саце, м.

Устойлівы трапічны вецер, які дзьме ад субтропікаў у бок экватара.

[Гал. passaat.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

well-balanced [ˌwelˈbælənst] adj.

1. ураўнава́жаны, усто́йлівы

2. гармані́чны, збалансава́ны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

długotrwały

працяглы; доўгі; устойлівы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

зрашчэ́нне, -я, н.

1. гл. зрасціся.

2. Месца, на якім адбылося злучэнне, зрастанне чаго-н.

З. косці пасля пералому.

Фразеалагічнае зрашчэннеустойлівы выраз, які складаецца з некалькіх слоў, што выражаюць адно паняцце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стабі́льны

(лац. stabilis = устойлівы)

устойлівы, нязменны, пастаянны (напр. с-ае напружанне, с-ыя цэны).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

незгіна́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, які не згінаецца, не гнецца.

2. перан. Нязломны, цвёрды. Незгінальны характар. // Непахісны, устойлівы. Незгінальны дух.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)