зэ́даль
(ст.-польск. zedel, ад с.-в.-ням. sëdel)
услон, пераносная лаўка на ножках.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
zydel
м. табурэт; зэдлік; услон; услончык
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Зэдаль ’услон’. З польск. zedel, zydel < с.-в.-ням. sidel (Дарашэўскі, 10, 1372).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́шкі, ‑шак; адз. няма.
Насціл пад страхой у хляве або ў канюшні для сена, розных гаспадарчых прылад. Лежачы, Несцер думаў, што вось заўтра яму трэба наладзіць услон, і ўспомніў, што недзе на вышках павінна быць для гэтага сухая кляновая плашка. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прасто́л ’трон манарха; алтарны стол (у царкве)’ (ТСБМ). З рус. престо́л ’тс’, што з ц.-слав., ст.-слав. прѣстолъ < прѣ‑ і столъ, апошняе са значэннем ’лава, услон’, параўн. балг. стол ’крэсла’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асло́н ’прадаўгаватая пераносная лаўка’ (Нікольскі, Происхожд., 237). Утворана ва ўсходнеславянскіх мовах (рус. дыял. ослон, укр. ослін) паводле прыметы ’тое, да чаго можна прыхіліцца’ (блізкія формы зафіксаваны ў серб.-харв. і мак. ослон падтрымка, тое, на што можна абаперціся’). Супрун, Бел.-укр., ізал., 68–71. Гл. услон.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
засло́н 1, ‑а, м.
Вайсковы атрад для аховы і прыкрыцця галоўнай часткі войска. Камандаванне зрабіла манеўр: пакінуўшы заслон, нечакана павярнула галоўныя сілы брыгады ў другім кірунку. Шамякін. За ракой стаіць невялікі заслон на балотах, абараняе подступ да пераправы. Заслону загадана біцца да апошняга патрона. Лынькоў.
засло́н 2, ‑а, м.
Абл. Пераносная лаўка; услон. Каля стала стаялі заслоны і некалькі старых .. крэслаў. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скаме́йка ж. ла́ўка, -кі ж.; (домашняя, переносная) засло́н, -на м., усло́н, -на м.; зэ́длік, -ка м.; (комнатная широкая) тапча́н, -на́ м.; (школьная) ла́ўка, -кі ж., па́рта, -ты ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Засло́н 1 ’атрад для аховы галоўнай часткі войска’. Рус. засло́н, укр. заслі́н, засло́н ’тс’, славен. zaslòn ’тое, што засланяе, заслона’, серб.-харв. за́слон ’тс’, балг. засло̀н ’сховішча’. Ст.-рус. заслонъ ’заслонка’ (XVI ст.). Сучаснае бел. заслон ’атрад’, відаць, з рус., дзе адбылася спецыялізацыя значэння слова, утворанага як бязафіксны назоўнік ад заслоняти ’закрываць, прыкрываць’. Шанскі, 2, З, 62. Гл. заслона.
Засло́н 2 ’лаўка’. Гл. аслон, услон.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сто́лец ‘крэсла’ (Нас., Ласт., Байк. і Некр., Гарэц., ПСл), стале́ц ‘столак, услон’ (Нар. Гом.), ‘зэдлік’ (Ласт.). Ст.-бел. столецъ ‘трон, прастол; сталіца’ (1434 г.) з ст.-польск. stolec (Булыка, Лекс. запазыч., 35). Гл. таксама Кохман, Stosunki, 129. Значэнне ‘крэсла’ развілося ўжо, відаць, у беларускай пад уплывам сто́лак (гл.) або было паўторна запазычана з польск. дыял. stołec ‘крэсла (са спінкай)’; параўн. яшчэ укр. стіле́ць ‘крэсла’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)