сглаз м., разг. суро́кі, -каў ед. нет, уро́кі, -каў ед. нет;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уро́к, ‑а, м.
1. Вучэбны час (звычайна 45 мін.), прысвечаны асобнаму прадмету. Урок літаратуры. Урок алгебры. □ Скончыўся ўрок, і настаўнікі адзін за другім заходзілі ў настаўніцкую. Даніленка. Пасля ўрокаў, чакаючы яго, .. [Кавалёва] паспявала прагледзець сшыткі вучняў. Прыходзіў Апанас, і яны ішлі гуляць. Дуброўскі. // звычайна мн. (уро́кі, ‑аў). Прыватныя навучальныя заняткі; работа рэпетытара. Браць урокі. Даваць урокі. □ Зыгмунт яшчэ з апошніх класаў гімназіі пачаў збіраць грошы, зарабляючы прыватнымі ўрокамі. Якімовіч.
2. Вучэбная работа, заданне, якое дае настаўнік вучню для падрыхтоўкі да наступных заняткаў. Вывучыць урокі. □ Вова якраз рыхтаваў ўрокі, бацька чытаў газету, а маці займалася чымсьці на кухні, калі прыйшлі Патапавы. Хомчанка. Неяк зімою, прыйшоўшы са школы, Данік адразу ўзяўся за ўрокі. Брыль.
3. Уст. Работа, якая павінна быць выканана да пэўнага тэрміну. Там шэсцьсот астатніх рэвізскіх душ жылі на зямлі, багацей за якую была толькі зямля Загорскага-Вежы, і спаўна адраблялі ўрокі. Караткевіч.
4. перан. Вопыт, веды, набытыя ў працэсе працы, у барацьбе, жыцці. [Стэфа:] — Не, дарагая Ніна, я не змірылася. Я толькі атрымала ўрок. Савіцкі. // Вынік, вывад, карысныя на будучае. Урокі вайны. Урокі гісторыі.
•••
Адкрыты ўрок — школьны ўрок, на які запрашаюцца другія настаўнікі для абмену вопытам работы.
Прадметны ўрок — урок, які суправаджаецца дэманстрацыяй прадметаў, аб якіх ідзе гутарка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
deportment [dɪˈpɔ:tmənt] n. BrE, fml мане́ра трыма́цца; паста́ва;
lessons in deportment уро́кі до́брых мане́р
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
заало́гія, ‑і, ж.
Навука, якая вывучае жывёльны свет. // Прадмет выкладання ў сярэдняй і вышэйшай школе. Урокі заалогіі. // Разм. Падручнік па заалогіі. Купіў заалогію і хімію.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падвучы́ць, -учу́, -у́чыш, -у́чыць; -у́чаны; зак. (разм.).
1. каго-што. Навучыць крыху чаму-н. ці вывучыць крыху лепш.
П. слясарнай справе.
П. урокі.
2. каго (што), з інф. Падгаварыць зрабіць што-н. дрэннае, заганнае.
П. залезці ў чужы сад.
|| незак. падву́чваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пры́камець (прі́камець) ’урокі’ (гом., ГЧ). Няясна, гл. пры́хамаць. Магчыма, звязанае з прыкме́ціць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
cookery [ˈkʊkəri] n. куліна́рыя, гатава́нне (ежы);
a cookery book куліна́рная кні́га;
cookery lessons уро́кі па куліна́рыі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
зубры́ць, зубру, зубрыш, зубрыць; незак., што.
Разм. Механічна завучваць што‑н., не ўнікаючы ў сэнс. Зубрыць верш. Зубрыць урокі. □ Калі ні заходзіў Цімка да Сёмкі Чыжыка, дык той усё зубрыў матэматыку. Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
shirk [ʃɜ:k] v. выкру́чвацца, уві́льваць, ухіля́цца (ад работы, абавязкаў і да т.п.);
He shirked school. Ён прагульваў урокі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
odrabiać
незак. адрабляць; адпрацоўваць;
odrabiać lekcje — рабіць урокі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)