уроди́ться

1. (вырасти) урадзі́цца, урадзі́ць; зарадзі́ць;

2. (родиться) разг. урадзі́цца, нарадзі́цца; (в кого-л.) урадзі́цца, уда́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Скароздра, скоро́здра ‘скараспелы плод’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. скоро́здра ‘скараспелка’, скоро́здря ‘ранні авёс’. Складанае слова, утворанае ад ско́ра ‘хутка’ ці ско́ры ‘хуткі, ранні’ і зрадзі́цьурадзіць’ (Жд. 1) з перастаноўкай зычных, параўн. зрадлі́вы ‘ўраджайны’. Іншы варыянт — ад *zьrěti ‘спець’ (гл. ЕСУМ, 5, 282) — дапускае ўстаўное ‑д‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зрасці́, ‑сце; пр. зрос, зрасла, ‑ло; зак.

Разм.

1. Пакрыцца расліннасцю; зарасці, абрасці. Сцежкі вузкія Палыном зраслі. Колас. Вы ж ці глянулі хто часам На магілу мужыка? Варта глянуць: крыж яловы Пахіліўся, мохам зрос. Купала.

2. Вырасці, густа парасці; урадзіць. Лёг пясочак на нівах, зрос палын у стадоле. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

obrodzić

obrodzi|ć

зак. урадзіць, зарадзіць;

śliwki ~ły — слівы ўрадзілі;

pola ~ły — на полі добра ўрадзіла

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

роди́ться

1. сов. нарадзі́цца; несов. раджа́цца, радзі́цца; нараджа́цца;

2. перен. (появиться, возникнуть) сов. з’яві́цца, узні́кнуць, нарадзі́цца, несов. з’яўля́цца, узніка́ць, нараджа́цца;

3. (произрасти, произрастать) сов. урадзі́ць; несов. радзі́ць;

пре́жде здесь пло́хо роди́лась пшени́ца, а в э́том году́ роди́лась хорошо́ ране́й тут дрэ́нна радзі́ла пшані́ца, а ў гэ́тым го́дзе ўрадзі́ла до́бра;

роди́ться в руба́шке нарадзі́цца ў кашу́лі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зарадзі́ць 1, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., што.

Разм. Выклікаць, парадзіць (думкі, пачуцці і пад.). Зарадзіць сумненне ў кім-небудзь.

зарадзі́ць 2, ‑раджу, ‑радзіш, ‑радзіць; зак., каго-што.

1. Уставіць зарад (снарад, патрон, узрывальнік і пад.) у што‑н. Зарадзіць гармату. Зарадзіць дыск. Зарадзіць міну. Зарадзіць стрэльбу шротам.

2. Падрыхтаваць да дзеяння, уставіўшы што‑н., заправіўшы чым‑н. Зарадзіць фотаапарат.

3. Перадаць якую‑н. энергію (целу, прыбору і пад.). Зарадзіць акумулятар. Зарадзіць анод дыёда.

4. перан. Абудзіць якое‑н. пачуццё, якую‑н. якасць. [Шыковіч] гарэў жаданнем паспрачацца. І не дзеля таго, каб нешта даказаць свайму апаненту, а хутчэй каб зарадзіць, распаліць самога сябе. Шамякін. А дзед, ці ўзяўшыся за якую работу, ці седзячы з палонныя за сталом, — усюды стараўся як мага лепш зарадзіць.. [Алеся] для ўдзячнай, самаахвярнай стараннасці. Брыль.

зарадзі́ць 3, ‑родзіць; зак.

Разм. Урадзіць, даць багаты ўраджай. — Сёлета ў нас пшаніца добрая зарадзіла. Лобан. Не зарадзіў мак — перабудзем і так. З нар.

зарадзі́ць 4, ‑раджу, ‑радзіш, ‑радзіць; зак., што і з інф.

Разм. Распачаць якое‑н. бясконцае, бесперапыннае дзеянне; пачаць гаварыць, паўтараць адно і тое ж. Зарадзіў адно і тое ж. Зарадзіў насвістваць. // без дап. Пачаць бесперапынна ісці, ліць (пра дождж). Па лужынах заскакалі бурбалкі, значыцца, дождж зарадзіў надоўга. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ра́дзіць1 ’настройваць’: radzić krosny ’укідаць у ніты і бёрда і затыкаць’ (Варл.), радзі́ць ’прыбіраць, упрыгожваць’, радзі́цца ’прыбірацца, апранацца’ (ТС), ст.-бел. радити ’падрыхтоўваць’ (Аповесць пра Трыплана). Сюды ж раджаный ’падрыхтаваны для ткацтва’, ’вытканы з узорамі’ (Юрч. СНЛ), рус. ряди́ться ’святочна апранацца’, укр. ряди́тися ’збірацца’, ’рыхтавацца’. Да прасл. *rędъ (> бел. рад1), *ręditi, першапачатковым значэннем якога было, відаць, ’прыводзіць у парадак’, ’парадкаваць’, параўн. укр. ряди́ти ’парадкаваць’, ’прыводзіць у належны выгляд’, в.-луж. rjadować ’ставіць у рад’, ’прыводзіць у парадак’, серб. ре́дити, харв. réditi ’тс’, балг. редя́ ’тс’. Развіццё семантыкі ішло наступным чынам: ’ставіць у рад’ > ’парадкаваць’ > ’упрыгожваць’.

Ра́дзіць2 ’даваць раду’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., навагр., ашм., ваўк., Сл. ПЗБ; Гарэц., Мал., Шпіл., Бес.), ’рабіць’ (Ян.), ра́дзіцца ’прасіць рады’, ’мець раду, раіцца’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ), ра́дца ’той, хто раіць, дарадца’ (ТСБМ, Нас.), ст.-бел. радити ’раіць’, укр. ра́дити ’даваць параду’, ’разам абмяркоўваць пытанні’, ’шукаць выйсця’, польск. radzić ’раіць, абмяркоўваць’, radzić się ’радзіцца’, в.-луж. radzić ’раіць’, чэш. řadiť ’тс’. Да ра́да (гл.), якое з’явілася на аснове значэння ’рабіць’.

Радзі́ць1 ’нараджаць’, ’даваць ураджай’ (ТСБМ, Варл.), родзі́ць ’тс’ (ТС), ’весціся’ (смарг., Сл. ПЗБ), радзі́ць, родзі́ці, роды́ты ’нарадзіць’, ’урадзіць’ (калінк., навагр., лід., свісл., віл., в.-дзв., пруж., бяроз., Сл. ПЗБ), радзі́цца ’нарадзіцца’, ’даваць ураджай’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл.), рус. роди́ть, укр. роди́ти, польск. rodzić, палаб. rudi să (3 ас. адз. л. цяп. ч.), в.-луж. rodźić, н.-луж. roźiś, чэш. roditi, славац. rodiť, серб. ро̀дити, харв. roditi, славен. roditi, макед. роди, балг. родя, ст.-слав. родити. Прасл. *roditi, звязана з род1 (гл.), параўн. лат. radît ’радзіць, тварыць’, rads ’родзіч, радня, род’, далейшыя сувязі з ст.-інд. várdhati ’памнажацца, павялічвацца, набываць сілу’ (Фасмер, 3, 492; Бязлай, 3, 190; Шустар-Шэўц, 2, 1230; БЕР, 6, 146).

Радзі́ць2 ’прарэджваць’ (смарг., брасл., Сл. ПЗБ; Юрч. СНЛ), ’рэдка сеяць’ (Варл.), радча́ны ’прарэджаны’ (докш., Сл. ПЗБ). Ад рад1 (гл.) з пачатковым значэннем ’фарміраваць рады’ або ад рэдкі (гл.), г. зн. ’рабіць радзей’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)