1. sich befínden*; únterkommen*vi (s) (мець прыстанішча);
2. (умяшчацца, змяшчацца) hinéingehen*vi (s) (in A), Platz háben [fínden*] (in, auf, an D); pássen vt (in, auf, an D)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
мясці́цца, мяшчуся, месцішся, месціцца; незак.
1. Змяшчацца, знаходзіцца, размяшчацца. Там жа, дзе пачынаўся за вясковымі платамі выган, мясціўся і будынак школы.Галавач.Пакой, у якім мясціўся сельгасаддзел, быў не так вялікі.Сабаленка.// Мець прыстанішча, жыць. У хутарскіх хатах, разам з гаспадарамі, і мясціліся палонныя з лесапільні.Чорны.
2. Займаць зручнае месца; уладкоўвацца. Хутка сястра пайшла, а хворы, крэкчучы і стогнучы, пачаў мясціцца пад коўдрай.Быкаў.Я чую, як варочаецца на паліцы жанчына, пэўне, месціцца, каб зручней было гутарыць.Галавач.
3.Умяшчацца, змяшчацца. Народ не месціцца ў хаце.Скрыган.Цеснавата калгаснаму дабру .. мясціцца ў старых будынінах.Палтаран./ Аб думках, пачуццях, перажываннях. У галаве .. [Лемеша] не месціцца, як гэта можна пайсці супраць начальства?Колас.Радасць гэткая ў сэрцы не месціцца.Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
то́ўпіцца, ‑піцца; незак.
1. Збірацца дзе‑н. вялікай групай, утвараць натоўп. Людзі неўзабаве тоўпіліся ля кухні.Чорны.Каля невялікага доміка, што выпадкова ўцалеў паміж руін, тоўпіліся незнаёмыя людзі.Няхай.Ля параднага ўваходу тоўпяцца сямікласнікі — іх на вечар не пускаюць, ён для старэйшых класаў — ад восьмага да дзесятага.Навуменка./ Пра жывёл, птушак, насякомых. Рыбіны пачынаюць тоўпіцца і шукаць выйсця.Грахоўскі./ Аб прадметах. Вакол тоўпіліся меднастволыя сосны.Кухараў.Наверсе тоўпіліся змрочныя каменныя калоны, а за імі — уваход у нязграбную прыземістую будыніну.Б. Стральцоў./ Пра думкі, пачуцці і пад. Розныя думкі тоўпіліся ў галаве, але ўсе яны былі пякучыя, і сэрца ныла, ныла.Марціновіч.Малюнкі з пражытага, з мінулага тоўпяцца, праплываюць карагодам, вярэдзяць сардэчныя раны.Місько.
2.Абл.Умяшчацца дзе‑н., у чым‑н. [Аўтобус] быў малы, і ў Востраве на прыпынку не маглі ўсе сесці — не тоўпіліся.Пташнікаў./ Пра думкі, радасць і пад. — Добры дзень, Вера! — голасам, у якім не тоўпілася радасць, прамовіў Мікалай.Дамашэвіч.Не тоўпілася ў яго местачковай галаве, каб яго сястра Фрэйда зрабілася свінаркай.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)