inatmung f -, -en уды́х, уды́ханне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

інспіра́цыя

(лац. inspiratio)

1) падгаворванне, падбухторванне;

2) мед. удых, удыханне (параўн. экспірацыя).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

інспіра́цыя

(лац. inspiratio)

1) падгаворванне, падбухторванне;

2) мед. удых, удыханне (параўн. экспірацыя).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

intake [ˈɪnteɪk] n.

1. набо́р (колькасць прынятых на працу, вучобу і да т.п.)

2. спажыва́нне;

sugar intake спажыва́нне цу́кру;

food intake рацыён

3. : an intake of breath уды́х

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Inspiratin f -, -en

1) натхне́нне

2) падбухто́рванне

3) унушэ́нне, інспіра́цыя

4) мед. удыха́нне, уды́х

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

temzug m -(e)s, -züge удыха́нне, уды́х;

in inem ~ адны́м ма́хам;

bis zum ltzen ~ да са́мага ско́ну, да са́май сме́рці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

aspiration

[,æspəˈreɪʃən]

n.

1) імкне́ньне n., мо́цнае жада́ньне; амбі́цыя f.

2) удыха́ньне n.; уды́хm., дыха́ньне n.

3) прыдыха́ньне n., прыдыха́льны гук

4) Med. асьпіра́цыя f., высо́сваньне ва́дкасьці ці паве́тра з по́ласьці це́ла

5) усмо́ктваньне, прысмо́ктваньне, сса́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

sniff

[snɪf]

1.

v.i.

1) ню́хаць

2) шмо́ргаць но́сам

3) незадаво́лена фы́ркаць

She sniffed at the present to show her contempt — Яна́ скрыві́лася на падару́нак, каб паказа́ць сваю́ пага́рду

2.

v.t.

1) ню́хаць, чуць ню́хам (пра саба́ку)

2) уця́гваць, удыха́ць но́сам

3) Figur. выкрыва́ць, выню́хваць (змо́ву, небясьпе́ку)

3.

n.

1) чмы́ханьне n.

2) уды́хm.; удыха́ньне n.

3) нюх, пах -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

дыхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Разм. Зрабіць удых і выдых. Баючыся дыхнуць, .. [Зося] палажыла руку пад падушку. Чорны. Не мала прайшло часу, пакуль, нарэшце, з рота і носа Казіка пайшла вада. Яшчэ некалькі хвілін, і ён дыхнуў. — Аджыў, бедненькі, — сказала бабка Аксіння і заплакала. Чарнышэвіч. // Падыхаць. Раптам захацелася мне дыхнуць полем, выскачыць на вясенні прастор. Ракітны. // Выпусціць ротам струмень паветра пры гаворцы. — На страху глядзі, на страху, — дыхнуў .. [Юрку] у самае вуха Сяргей. Курто.

2. чым і без дап. Павеяць, падзьмуць. Яшчэ сняжком Зямлю не замяло, Ды халадком дыхнулі ўжо Абшары. Макаль. Прайшоўся, дыхнуў цёплы вецер па двары, патрывожыўшы лісце таполяў. Лупсякоў. / у безас. ужыв. Акно адразу ж адчынілася, і ў твар дыхнула свежасцю. Сачанка. // перан. Узрушыць, выклікаўшы якое‑н. пачуццё, абудзіўшы ўспаміны. Кожнаму на момант дыхнула ў душу сваімі жахамі перажытая вайна. Пестрак. / у безас. ужыв. Кастусь піў бярозавік, настоены на скарынках хлеба, і на яго раптам дыхнула далёкім бесклапотным маленствам. С. Александровіч.

•••

Баяцца дыхнуць гл. баяцца.

Вольна дыхнуць — адчуць поўную свабоду, вызваліўшыся ад чаго‑н. непрыемнага, гнятлівага.

Дыхнуць на поўныя грудзі — тое, што і вольна дыхнуць.

(Не) даць дыхнуць каму гл. даць.

Некалі (няма калі) дыхнуць гл. некалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

breath [breθ] n.

1. дыха́нне, по́дых;

bad breath непрые́мны пах (з рота);

be short of breath ця́жка ды́хаць;

in one breath на адны́м дыха́нні

2. уды́х;

take a deep breath глыбо́ка ўдыхну́ць

3. lit. паве́ў (пра паветра, вецер)

4. (of): fml a breath of suspicion/scandal цень падазрэ́ння/сканда́лу

a breath of fresh air не́хта або́ не́шта но́вае, незвыча́йнае і таму́ ціка́вае;

below/under one’s breath шэ́птам, ці́ха;

one’s last/dying breath смяро́тны час;

be out of bre ath запы́хацца;

catch one’s breath пераве́сці дух;

get a breath of fresh air дыхну́ць све́жага паве́тра;

hold one’s breath затрыма́ць дыха́нне;

in the same breath імгне́нна, у той жа час вы́казаць дзве супрацьле́глыя ду́мкі;

He criticized the book, then in the same breath said that it would be a great success. Ён пакрытыкаваў кніжку і тут жа сказаў, што яна будзе мець вялікі поспех.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)