besnnen

1. a разва́жны, разва́жлівы; асцяро́жны; уду́млівы

2. adv разва́жна, асцяро́жна

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

філасо́фскі, -ая, -ае.

1. гл. філасофія.

2. Уласцівы філосафу (у 2 знач.); спакойны, разважлівы, удумлівы.

Філасофскія адносіны да справы.

3. перан. Глыбакадумны, сур’ёзны (разм.).

Рабіць з філасофскім выглядам.

4. У аснову якога пакладзена глыбокая ідэя (кніжн.).

Філасофская паэма.

Філасофскі камень — згодна з уяўленнямі сярэдневяковых алхімікаў, фантастычнае цудадзейнае рэчыва, якое можа ператвараць металы ў золата, вылечваць усе хваробы, вяртаць маладосць і г.д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

besnnlich a

1) па́мятны

2) заду́млівы; уду́млівы

2) глыбакаду́мны

4) спако́йны; уту́льны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

myślący

myśląc|y

які мысліць; які думае;

~e spojrzenie — разумны (удумлівы) позірк

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

уду́мны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і удумлівы (у 1 знач.). Удумныя адносіны Купалы да фальклору .. пачыналіся якраз з пераасэнсавання народна-песенных сюжэтаў і матываў. Лойка. / у паэт. ужыв. З Масквы, з Крамля хадою ўдумнай, Усенароднай, чалавечай, Праз поле, поплавы, буруны Ідзе, таварышы, камуна На свеце шчасце ўвекавечыць! Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

thoughtful

[ˈӨɔtfəl]

adj.

1) уду́млівы, заду́маны

2) руплі́вы, дба́йны, ува́жлівы

She is always thoughtful of her mother — Яна́ заўсёды ру́піцца пра сваю́ ма́ці

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пачва́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Вельмі непрыгожы, агідны, брыдкі; такі, як у пачвары. Нос ці, праўдзівей, бязноссе робіць твар жанчыны страшэнна брыдкім, пачварным, а голас гугнявым. Колас. [Сашынаму] хвораму ўяўленню здаецца, што твар .. [немца] нечалавечы, пачварны, аброс дзікай шчэццю... Шамякін.

2. Незвычайны, выключны (пра якія‑н. адмоўныя якасці). [Янка Брыль] .. выступае, як удумлівы, назіральны бытапісьменнік, якога глыбока хвалююць пачварныя з’явы сялянскага побыту. Майхровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МЛО́ДАК (Рыта) (Рэвека) Веньямінаўна (27.2.1906, Мінск — 3.12.1969),

бел. спявачка (лірыка-драм. сапрана). Нар. арт. Беларусі (1940). Скончыла Віцебскі муз. тэхнікум (1928), Бел. студыю оперы і балета (1933), удасканальвалася ў Маскве ў М.​Уладзіміравай. З 1931 салістка Бел. Радыёкамітэта, у 1933—59 (з перапынкам) салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Валодала прыгожым, багатага тэмбру голасам, сцэн. абаяльнасцю, цёпла і шчыра перадавала чалавечыя пачуцці. Сярод партый: у бел. рэпертуары — Марыся («Міхась Падгорны» Я.​Цікоцкага), Надзейка («Кветка шчасця» А.​Туранкова), адметныя глыбокай непасрэднасцю і праўдзівасцю, Астахава («Надзея Дурава» А.​Багатырова); у класічных і сучасных операх — мадам Батэрфляй («Чыо-Чыо-сан» Дж.​Пучыні), Мікаэла («Кармэн» Ж.​Бізэ), Маргарыта («Фауст» Ш.​Гуно), Мажэнка («Прададзеная нявеста» Б.​Сметаны), Таццяна, Ліза, Марыя, Настасся («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Мазепа», «Чаравічкі» П.​Чайкоўскага), Яраслаўна («Князь Ігар» А.​Барадзіна), Тамара («Дэман» А.​Рубінштэйна), Маша («Дуброўскі» Э.​Напраўніка), Земфіра («Алека» С.​Рахманінава), Наталля («Ціхі Дон» І.​Дзяржынскага). Выступала як камерная спявачка; удумлівы інтэрпрэтатар рамансаў бел. кампазітараў, нар. песень.

Літ.:

Тамашова Н. Майстар вакальнага мастацтва // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960.

А.​Я.​Ракава.

Р.В.Млодак.
Р.Млодак у ролі Надзейкі.

т. 10, с. 497

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сур’ё́зны, -ая, -ае.

1. Удумлівы і строгі, не легкадумны.

С. чалавек.

Сур’ёзныя адносіны да працы.

2. Глыбакадумны, засяроджаны на важных справах.

С. падыход.

3. Істотны і важны па змесце, не жартоўны.

Сур’ёзная п’еса.

Сур’ёзная размова.

4. Які патрабуе да сябе ўвагі з-за сваёй складанасці, які тоіць у сабе небяспечныя вынікі.

Сур’ёзная праблема.

Сур’ёзнае захворванне.

5. Заняты якімі-н. думкамі (пра выраз твару).

С. выгляд.

6. сур’ёзна, пабочн. сл. На самай справе, сапраўды.

Не, сур’ёзна, калі прыедзеце да нас?

|| наз. сур’ёзнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мысль ’думка’, ’дума’ (ТСБМ, Яруш.), мыслі ’думкі’ (мядз., іўеў., Сл. ПЗБ). Укр. мисль, мисля, рус. мысль, польск. myśl, н.-, в.-луж. mysl, чэш. mysl, славац. mysel, славен. mȋsel, mísel, серб.-харв. ми̑сао, макед. мисла, балг. мисъл, ст.-слав. мысль. Прасл. myslь традыцыйна выводзяць з mud‑tlь (Трубяцкой, ZfslPh, 2, 117) і падаюць роднасныя і.-е. адпаведнікі: літ. maũsti (maudžiù) ’ныць’, ’сумаваць’, ’вельмі жадаць’, ãpmaudas ’прыкрасць’, гоц. gamaudjan ’прыгадваць’, ufarmaudei ’забыццё’, ст.-грэч. μύθος ’мова, слова’, у Гамера ’думка’ μυθέομαι ’гавару, размаўляю, абмяркоўваю’, новаперс. mōye ’скарга’, магчыма, ст.-ірл. smūainim ’думаю’ (< *smoudniō). (Міклашыч, 208; Траўтман, 171; Мее, 416; Фасмер, 3, 25; Махэк₂, 385; Бязлай, 2, 185). Фрэнкель (420) адхіляе роднаснасць паміж слав. myslь і літ. maũsti і суадносіць з мудзіць (гл.). Тапароў (Этимология–1963, 5–43) пераканаўча сцвярджае, што прасл. myslь — стары аддзеяслоўны назоўнік *monslĭ‑ (< і.-е. *men‑), роднасны да mǫdrъ (гл. мудры), і параўноўвае з літ. mąslùsудумлівы, кемлівы, разважлівы’, mąstýti ’мысліць, меркаваць, разважаць’ (< і.-е. *man‑ < *men‑), звязваючы прасл. myslь з mьnitъ. Ва ўсх.-слав. мовах у лексемы myslь завужана семантыка, і яна амаль выцеснена прасл. duma > ду́ма (гл.) (Мартынаў, Лекс. взаимод., 84).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)