zwifach

1.

a inv двайны́; двухразо́вы

2.adv у два разы́, удвайне́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

удвая́, прысл.

У два разы, удвайне (пры параўнанні). Падлікі здзівілі .. [Канькова і Веру]. Даход ад малака ўдвая перавышаў даходы ад зерня. Асіпенка. [Зыбін:] — Што ж, дарагім гасцям пашана, а земляку — удвая!.. Мележ. // Папалам. Не чакаючы майго запытання,.. [Вейс] дастае з патайной кішэні ўдвая складзены ліст паперы і схіляецца, падаючы яго мне. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удвая, удвайне, у два разы; удубальт (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Ду́бальтудвайне, удубальт’ (БРС, Нас., Байк. і Некр., Касп., Бяльк.). Запазычанне з польск. dubelt ’тс’. Польск. слова, паводле Брукнера (101), з ням. dupel ’падвойны’, аднак ням. форма не тлумачыць наяўнасць ‑t у польск. слове, таму, мяркуем, лепш зыходзіць з ням. doppelt (гібрыдная форма, вядомая з XVI ст., паводле Пауля, Wörterb., 7. Aufl., 129, якая ўзнікла з doppel < франц. double шляхам кантамінацыі з gedoppelt). Паводле Кюнэ (Poln., 52), польск. dubelt узята з н.-ням. dubbelt або ўстарэлага ням. duppelt.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дво́йчы, прысл.

1. Два разы. Ужо Костусь двойчы неўзаметкі Саскокваў з печы на разведкі. Колас. Двойчы ўжо ўздымалася над ракой, відаць, усё тая ж самая, хітрая чапля, не падпускаючы на стрэл. Брыль.

2. Удвайне. [Тарыел] ведаў толькі адно: іменна тут трэба сыходзіць у даліну, і гэта двойчы небяспечна: скала можа аказацца вельмі крутой, і тут жа, унізе, могуць аказацца салдаты. Самуйлёнак.

•••

Як двойчы два (чатыры) — бясспрэчна, ясна, зразумела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

twice [twaɪs] adv. дво́йчы, два разы́;

twice in a lifetime дво́йчы ў жыцці́;

twice as much удвая́ больш, удвайне́;

think twice about smth./doing smth. до́бра паду́маць, перш чым зрабі́ць што-н.

twice over за два разы́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

у..., прыстаўка.

I. Ужыв. пры ўтварэнні дзеясловаў са знач.:

1) накіраванасці дзеяння ўнутр прадмета або асяродцзя, напр.: убіць, увезці, уплесці;

2) распаўсюджання дзеяння на ўвесь аб’ект або на частку яго, напр.: увешаць, удзяліць;

3) давядзення дзеяння да пэўнага выніку, напр.: угаварыць, угарнуць, усаліць;

4) працякання дзеяння насуперак чаму-н., напр.: усядзець, уцярпець;

5) аддзялення часткі ад прадмета, змяншэння або павелічэння яго колькасці, аб’ёму, змянення якасці, напр.: урэзаць, удвоіць, усушыць;

6) устойлівасці дзеяння, напр.: устаяцца, улегчыся;

7) поўнага паглыблення ў дзеянне, напр.: учытацца, удумацца;

8) звычак суб’екта, яго асаблівых рыс, напр.: унадзіцца, ужыцца;

9) стану суб’екта, напр.: упіцца, угаманіцца;

10) узаемнасці дзеяння, напр.: угаварыцца, умовіцца, улюбіцца.

II. Ужыв. для ўтварэння прыслоўяў са знач.:

1) месца, прасторы, напр.: убок, уверсе;

2) часу, напр.: увосень, уначы;

3) меры і ступені, напр.: удвайне, утрайне;

4) спосабу дзеяння, напр.: употай, уголас.

III. Утварае форму закончанага трывання дзеясловаў, напр.: уджаліць, уклеіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

у..., прыстаўка.

I. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і абазначае: 1) накіраванасць дзеяння ўнутр прадмета або асяроддзя, напрыклад: убіць, увезці, уехаць, уплесці, упхнуць; 2) распаўсюджанне дзеяння на ўвесь аб’ект або на частку яго, напрыклад: увешаць, укачаць, утыкаць, удзяліць; 3) давядзенне дзеяння да пэўнага выніку, напрыклад: увязаць, угаварыць, угарнуць, укарміць, усаліць, узгодніць, умаліць; 4) працяканне дзеяння насуперак чаму‑н., напрыклад: уляжаць, усядзець, уцярпець; 5) аддзяленне часткі ад прадмета, змяншэнне або павелічэнне яго колькасці, аб’ёму, змяненне якасці, напрыклад: урэзаць, уцаніць, удвоіць, утроіць, усушыць; 6) устойлівасць дзеяння, напрыклад: устаяцца, угніцца, успацца, угневацца, улегчыся; 7) поўнае паглыбленне ў дзеянне, напрыклад: углядзецца, услухацца, учытанна, удумацца; 8) звычкі суб’екта, яго асаблівыя рысы, напрыклад: унадзіцца, ублытацца, ужыцца; 9) стан суб’екта, напрыклад: упіцца, угамавацца, узрушыцца; 10) узаемнасць дзеяння, напрыклад: угаварыцца, умовіцца, улюбіцца.

II. Ужываецца для ўтварэння прыслоўяў і абазначае: 1) месца, прастору, напрыклад: убок, уверх, угару, улева, управа, уверсе, унізе, удалі, увысі; 2) час, напрыклад: увосень, увясну, узімку, уначы, увечары; 3) меру і ступень, напрыклад: удвайне, утрайне; 4) спосаб дзеяння, напрыклад: употай, увачавідкі, угалоп, уголас, улегцы.

III. Утварае форму закончанага трывання дзеясловаў, напрыклад: уджаліць, укусіць, упісаць, уклеіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)