тэлеско́п

(гр. teleskopos = які далёка глядзіць)

1) астранамічны аптычны прыбор для назірання за нябеснымі свяціламі;

2) разнавіднасць акварыумнай рыбкі з выпуклымі вачамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

га́ма-тэлеско́п

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. га́ма-тэлеско́п га́ма-тэлеско́пы
Р. га́ма-тэлеско́па га́ма-тэлеско́паў
Д. га́ма-тэлеско́пу га́ма-тэлеско́пам
В. га́ма-тэлеско́п га́ма-тэлеско́пы
Т. га́ма-тэлеско́пам га́ма-тэлеско́памі
М. га́ма-тэлеско́пе га́ма-тэлеско́пах

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зені́т-тэлеско́п

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зені́т-тэлеско́п зені́т-тэлеско́пы
Р. зені́т-тэлеско́па зені́т-тэлеско́паў
Д. зені́т-тэлеско́пу зені́т-тэлеско́пам
В. зені́т-тэлеско́п зені́т-тэлеско́пы
Т. зені́т-тэлеско́пам зені́т-тэлеско́памі
М. зені́т-тэлеско́пе зені́т-тэлеско́пах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тэлеско́п-спектро́метр

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тэлеско́п-спектро́метр тэлеско́пы-спектро́метры
Р. тэлеско́па-спектро́метра тэлеско́паў-спектро́метраў
Д. тэлеско́пу-спектро́метру тэлеско́пам-спектро́метрам
В. тэлеско́п-спектро́метр тэлеско́пы-спектро́метры
Т. тэлеско́пам-спектро́метрам тэлеско́памі-спектро́метрамі
М. тэлеско́пе-спектро́метры тэлеско́пах-спектро́метрах

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Тэлевізійны тэлескоп 10/384—385

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

га́ма-тэлеско́п м. га́мма-телеско́п

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэлеско́п-спектро́метр м. телеско́п-спектро́метр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ХА́БЛА ТЭЛЕСКО́П, касмічны тэлескоп імя Э.​Хабла,

тэлескоп (рэфлектар) для назіранняў і даследаванняў касм. аб’ектаў з арбіты ШСЗ. Распрацаваны НАСА з удзелам Еўрап. касм. агенцтва. Названы імем Э.П.Хабла. Люстра дыям. 2,4 м, агульная маса 12 т. Выведзены на арбіту выш. 610 км амер. пілатуемым касм. караблём «Дыскаверы». Даследаванні праводзяцца з 20.5.1990. Выкарыстоўваецца для вывучэння далёкіх планет, зорак, туманнасцей і галактык, пошуку чорных дзір і інш.

У.​С.​Ларыёнаў.

т. 16, с. 515

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СО́НЕЧНЫ ТЭЛЕСКО́П,

тып тэлескопа для назіранняў Сонца. С.т. з аб’ектывамі невял. дыяметраў і фокусных адлегласцей звычайна маюць паралактычную манціроўку. Да іх адносяцца каранографы, фотасферныя і храмасферныя тэлескопы з інтэрферэнцыйна-палярызацыйнымі фільтрамі, што дае магчымасць назіраць Сонца ў святле вадароднай лініі Hα. Буйныя С.т. маюць сістэму рухомых плоскіх люстраў (цэластат) для накіравання сонечнага святла ў нерухомы тэлескоп, а таксама розныя прылады для даследаванняў Сонца — спектрографы, магнітографы, фатаграфічныя камеры, фотаэл. прыёмнікі святла і інш. У залежнасці ад напрамку аптычнай восі адрозніваюць С.т. гарызантальныя і вежавыя з вертыкальнай або нахіленай вежай.

Я.​У.​Чайкоўскі.

т. 15, с. 85

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЕНІ́Т-ТЭЛЕСКО́П,

астронама-геадэзічная прылада для вымярэння малых рознасцей зенітных адлегласцей зорак з мэтай вызначэння шыраты месца назірання (гл. Шырата геаграфічная). Складаецца з устаноўленага на азімутальнай манціроўцы рэфрактара, у факальнай плоскасці якога знаходзіцца акулярны мікрометр. Труба тэлескопа замацавана на гарыз. восі, вярчэннем вакол якой устанаўліваецца неабходная зенітная адлегласць візірнай лініі інструмента. На процілеглым баку гарыз. восі знаходзяцца процівага і круг для адліку зенітнай адлегласці. Нязменнасць нахілу трубы кантралююць дзвюма высокадакладнымі грунтвагамі. Вымярэнні на З.-т. — найб. дакладныя ў класічнай астраметрыі. Сярэдняя квадратычная хібнасць у вызначэнні шыраты ±0,001".

Я.​У.​Чайкоўскі.

Зеніт-тэлескоп.

т. 7, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)