Тэпэ́р ‘цяпер’ (кам., Сл. ПЗБ), тепе́р ‘тс’ (Вруб.), памянш. тэпэ́рачка ‘тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), ст.-бел. теперь, тепере, теперя, теперечи ‘тс’ (ГСБМ). Гл. таксама тапер, тіпіро, цяпер — варыянтныя формы першаснага спалучэння ўказальнага займенніка *tъ або часціц *to,*te (гл. ESSJ SG, 2, 684) і прыметніка *p​ьr̥vъ/p​ьr̥vь, параўн. укр. тепе́р, тапе́р, це́пер ‘тс’, рус. тепе́рь, топе́рь ‘тс’, чэш. teprv(e) ‘толькі’, серб. то̀прв ‘толькі, толькі што’ і інш. (Фасмер, 4, 44; ЕСУМ, 5, 547; Арол, 4, 61). Звязана з той, тый, тэй і первы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́ле, ты́ля ‘столькі’, ‘многа, вельмі шмат’ (Сцяшк., Скарбы; беласт., гродз., вільн., трок., Сл. ПЗБ; іўеў., валож., бераст., ЛА, 5), ст.-бел. тыле ‘столькі’ (1557 г.), ‘толькі’ (1501 г., ГСБМ). Лічыцца запазычаннем са ст.-польск. tyle ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 201), якое з XIV ст. ужывалася побач з tele, teli, telico і інш. (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 153). Узыходзіць да ўказальнага займенніка *to і часціцы *li > прасл. *toli ‘так многа’ (ESSJ SG, 2, 673). Гл. толезны, толесь. Пытанне пра запазычанне з польскай мовы застаецца спрэчным, улічыўшы варыянтнасць адлюстравання рэфлексаў прасл. *tъ ў розных спалучэннях, параўн. той, тый, тэй (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тамто́й ’той’ (Сцяшк. Сл., Вруб.; беласт., Сл. ПЗБ), там‑той ’вунь той’ (Байк. і Некр.), та́мты ’той, той там, той вунь там’: та́мты хлапе́ц (Ласт.), тамто́й: в тамтао́му ро́ці, в тамтао́му году́ ’летась’ (пін., ЛА, 2), тамто́је ’тое’ (Вруб.): та́мтая ле́та ’летась’ (астрав., ЛА, 2), та́м‑тэй ’вунь той’ (Нас.), ст.-бел. тамтый ’той’ (Ст.-бел. лексікон), фіксуецца ў старабеларускай мове з канца XV ст. (КГС); сюды ж вытворнае тамтэ́йшы ’немясцовы, нетутэйшы’ (Ласт.). Калька са ст.-польск. tamten, дзе tam ’там’ і ten ’той’, гл. там і той. Карскі (2–3, 91) адносіць сюды і іншыя ўтварэнні з пачатковым элементам там: ст.-бел. тамтотъ, тамтого, складанае прыслоўе тамто і інш., што ўзніклі пад польскім уплывам (гл. то). Параўн. ЕСУМ, 5, 513.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тудо́й ‘праз тое месца, тым шляхам, там, абышоўшы што-небудзь (рухацца)’ (ТСБМ, ПСл, Мат. Маг.), ‘тым месцам, той дарогай’ (Скарбы, Касп.): туды можна трапіць тудой (бялын., Янк. Мат.); ‘туды’ (Сцяшк.); тудо́ю ‘там’ (Нас.), ‘тым кірункам’ (Бяльк., Байк. і Некр., ТС), ‘у той бок, у тым напрамку’ (калінк., З нар. сл.; ПСл, Мат. Маг.; ганц., Скар. НМ; навагр., чэрв., драг., беласт., Сл. ПЗБ); тудэ́ю ‘тс’ (Шат., Жд. 3, ТС, Кліх), ‘туды, па той дарозе’ (Сцяшк.), ‘у той бок’ (ганц., пух., пруж., Сл. ПЗБ; слуц., Мал.), ‘у тым напрамку’ (ТСБМ), ‘тым шляхам, той дарогай; там’ (Клундук), тудэ́й ‘туды, той дарогай’ (Нас., ПСл), ‘там’ (Мат. Гом.); тудэ́йка ‘туды’ (Сцяшк. Сл.). Укр. дыял. тудо́ю ‘ў той бок, той дарогай’, рус. дыял. тудо́ю ‘тс’. Відаць, форма тудою, якая паводле канчатка набліжаецца да назоўнікаў ж. р. Тв. скл. з *‑ojǫ (ESSJ SG, 2, 695), выступала ў функцыі прыметніка (тудою дарогаю) — параўн. туды́й (гл.); гэты канчатак у народнай мове скараціўся да ‑ой (тудой), аналагічна да дарогай, гл. Карскі 2-3, 67. Галосны ‑о‑ пераходзіў у ‑э‑ па розных прычынах: наяўнасць наступнага ‑j, паводле аналогіі з канчаткамі прыметнікаў з мяккай асновай (параўн. ст.-бел. летнею, синею, горѧчею), або па аналогіі з тэй, аднэ́й і інш. (Карскі 1, 154–157).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)