Тамлёнка ’тушаная бульба’ (добр., Нар. словатв.). Ад то́мленытушаны’, гл. таміць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тушы́ць¹, тушу́, ту́шыш, ту́шыць; ту́шаны; незак., што.

1. Спыняць гарэнне чаго-н.; гасіць.

Т. касцёр.

Т. лямпу.

2. перан. Аслабляць, памяншаць.

Т. спрэчку.

Т. злосць.

|| зак. затушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны, атушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны, абтушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны і патушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны.

|| наз. тушэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

duszony

duszon|y

тушаны;

pieczeń ~a — тушанае мяса

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

томлённый прич., томлёный прил.

1. кул. ту́шаны;

томлёный лук ту́шаная цыбу́ля;

2. техн. то́млены;

томлёный чугу́н то́млены чыгу́н.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

gedämpft

a

1) прыглу́шаны (пра гук)

2) мя́ккі, ма́тавы (пра святло)

3) ту́шаны (пра мяса)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Туша́кі ‘галушкі з дранай бульбы, начыненыя мясам’ (кам., ЖНС). Відаць, да тушы́ць ‘смажыць’, як і тушані́на, туша́нка ‘смажанае мяса’ (Сцяшк. Сл.), тушэні́ ‘адвараныя ўнутранасці свінні’ (Лекс. Бел. Палесся), ту́шанка ‘тушаная бульба з мясам’ (хойн., Шатал., Мат. Гом.), тушо́нка ‘тс’ (Варл., ПСл, Касп.), ‘мяса, смажанае ў закрытым посудзе’ (Нік., Оч.), што ўтворана ад дзеепрыметніка тушаны (ту́шеный) ‘смажаны ў закрытым накрыўкай посудзе’ (ГСБМ, Нас.). Гл. таксама тушонікі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тушкава́ць1 ‘тушыць мяса, гародніну, бабку на малым агні ў закрытым посудзе’ (Растарг., Рэг. сл. Віц.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), тушкова́ць ‘тс’ (ТС). Укр. тушкува́ти ‘тс’. Генетычна звязана з прасл. *tušiti ‘гасіць’ (Праабражэнскі, 2, 23; Скок, 3, 528; ЕСУМ, 5, 689) і ўтварылася шляхам далучэння да асновы памяншальнага суфікса ‑ка і *‑ov‑a‑ti. Сюды ж тушко́ванытушаны’ (ТС, Растарг.).

Тушкава́ць2 ‘ухутваць (дзіцё, старога)’ (Растарг.). Укр. тушкува́ти ‘хутаць, захінаць’, зату́шкати ‘закрыць’, якое, паводле ЕСУМ (5, 689), звязана з туши́ти ‘гасіць’. Дакладней, відаць, ‘закрываць, захінаць’, пераноснае да тушы́ць2, гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)