затурбава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; зак.

Пачаць турбавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обеспоко́иться занепако́іцца, пача́ць трыво́жыцца, пача́ць турбава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трыво́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; незак.

Прыходзіць у стан трывогі, моцнага душэўнага хвалявання, турбавацца.

Т. за родных.

|| зак. устрыво́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца і патрыво́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

озабо́чиваться

1. клапаці́цца;

2. страд. заклапо́чвацца, турбава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

будара́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.

Узрушвацца, узбуджацца, турбавацца. [Ісак:] — У спрэчках.. адточваецца думка, бударажыцца мозг. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

niepokoić się

незак. непакоіцца, турбавацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

concern oneself about

турбава́цца аб кім-чым, непако́іцца, хвалява́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

worried [ˈwʌrid] adj. (about) заклапо́чаны, устрыво́жаны, занепако́ены, расхвалява́ны;

There’s no need to look so worried. Няма чаго турбавацца.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

turbować się

незак. уст. турбавацца, непакоіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Клапаціцца ’старанна займацца чым-небудзь’, ’турбавацца, непакоіцца’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Яруш., Сержп., Др.-Падб., Шат., Касп.). Гл. клапатаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)