Трасо́тнік ‘месца на двары, дзе сякуць дровы’ (брасл., віл., чэрв., Сл. ПЗБ). Варыянт да трасочнік ‘тс’ (гл. траскоўнік), магчыма, у выніку ўплыву дрывотнік ‘дрывотня’, што да дравато́нь ‘месца, дзе ляжаць дровы’ (Юрч.) < *drьvotonъ (ЭССЯ, 5, 143; гл. дровы і цяць, тнуць 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Выціна́ць ’найграваць, напяваць’ (БРС); ’патончвацца ў ігры, спеве’ (Касп.); ’пець не словамі, а мелодыяй’ (Бір. Дзярж.), вытнуць ’выдатна сыграць на чым-небудзь’ (Сцяшк.). Укр. витина́ти ’высякаць, выразаць’; ’рабіць што-небудзь з запалам, з сілай (витина́ти гопака)’, польск. wycinać ’тс’. Да тнуць, цінаць (гл.). У семантычных адносінах параўн. рус. откалывать (трепака).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)