папа́нька прост., ласк. тату́ська, -кі м., тату́лька, -кі м., та́тачка, -кі м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́почка (отец) ласк. та́тка, -кі м., та́тачка, -кі м., тату́лька, -кі м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Vti

m -s, -s памянш. ад Vter та́та, та́тачка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

папацяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

Разм. Цягаць доўга, неаднаразова; пацягаць многа каго‑, чаго‑н. Міленькі мой татачка, колькі ж гэта ён бярвення папацягаў! Каліна. [Галя:] — Колькі я з імі нагаравалася, са сваімі хлопцамі, колькі папацягала ў вайну па лесе ды па балотах... Палтаран. [Жонка:] — Мала Адася папацягалі па астрогах? Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развянча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Пазбавіць ранейшай славы, усеагульнага прызнання, паказаўшы адмоўныя бакі каго‑, чаго‑н. Развянчаць культ асобы. □ Партыя .. рашуча развянчала суб’ектывізм, які падмяняў навуковы падыход да вырашэння буйных задач неабгрунтаванымі імправізацыямі. «Звязда». — Трэба ўзброіць гарадскую арганізацыю, развянчаць «тэарэтыка» Замерштэйна. Пестрак.

2. Разм. Скасаваць, аб’явіць несапраўдным чый‑н. шлюб, узяты па царкоўнаму абраду. Татачка, мой родны, Мяне развянчайце, Ручкі мае развяжыце, Слоўца маё адкажыце! З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лёля, лёлечка, лёлька ’кашуля (з дзіцячай мовы)’ (Гарэц., Янк. 11, Клім., Некр., Жд. I, Бяльк., Шат., Мат. Гом., Нас.; слаўг., Мат. Маг.; паўд.-мін., КЭС). Укр., рус. смал. лёля ’тс’, кур. лёлька ’маленькае дзіцё’. Усх.-слав. утварэнне, звязанае, відавочна, з літ. lelė̃ ’грудное дзіцё, немаўля’. Фасмер (2, 479), аднак, параўноўвае рус. лексему з іншымі слав., напрыклад, з серб.-харв. љелна ’старэйшая сястра’, укр. лельотатачка’ (параўн. і рус. свярдл. лелько ’хрышчоны бацька’), балг. леля ’цётка’ і інш., якія (паводле Шаўра, Etymologie, 22) адносяцца да асновы lel‑/lal‑ і з’яўляюцца ўтварэннем у дзіцячай мове. Параўн. таксама ле́ля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сляза́, ы́; мн. слёзы (з ліч. 2, 3, 4 слязы́), слёз; ж.

1. толькі мн. (слёзы, слёз). Бясколерная, празрыстая саленаватая вадкасць, якая выдзяляецца асобымі залозамі вачэй пры раздражненне болі або моцных перажываннях. Цякуць слёзы. □ І Міколка плакаў. Зашыўшыся ў каноплі, ён праляжаў усю ноч, пакуль не выплакаў усіх слёз. Лынькоў. На вачах у Васіля паказаліся слёзы, твар перасмыкнуўся ад болю. Краўчанка. Сівы глядзеў .. [Міколу] ў вочы вялікімі поўнымі слёз вачыма. Брыль. Міхайла Варута ціха ў вус усміхаецца, а Сцёпкава маці ўцірае слёзы радасці і жалю. Колас. / адз. у знач. зб. Слязу ўспамінаў сатры, Салдатаў лясных матуля! Барадулін. Гаручая сляза пячэ мне вочы. Зарыцкі.

2. Адна кропля такой вадкасці. Дзве слязы паказаліся з-пад павек, пацяклі па скронях і скацілася на падушку. Арабей. Па левай шчацэ коціцца сляза. Жычка.

3. толькі мн. (слёзы, слёз). Плач. Давесці да слёз. □ Замест адказу Аўгінька, ледзь стрымліваючы слёзы, жорстка і суха загаварыла. Зарэцкі. Маці ў слёзы: — А мой сынок, а мой сакалок. Якімовіч. [Антусёк:] — Зараз ясна будзе ўсё, Толькі слёз не трэба. Гілевіч. Я тапчуся на ўскраі пагорка, мяне душаць слёзы, і я пытаюся ў кургана: — Татачка, дзе ты тут? Лось. / адз. у знач. зб. Лёгкі на слязу.

4. перан. Кропля соку, вільгаці, якая выдзяляецца на паверхні чаго‑н., у чым‑н. Сыр са слязой.

5. Разм. Пра гарэлку. [Перагуд:] Падай мне гэту слязу. (Дубавец падае чацвяртушку з гарэлкай). Крапіва. [Рыгор:] «З дарогі за сталом бы пасядзелі, па чарачцы на сон божы ўзялі... Эх, і першачок жа там дома ў мяне! Сляза...» Ракітны.

•••

Абліцца слязамі гл. абліцца.

Адальюцца каму чые слёзы — хто‑н. паплаціцца за зробленае камусьці зло, крыўду і пад.

Адны слёзы — а) бяда, гора; б) вельмі мала.

Асушыць слёзы гл. асушыць.

Выціснуць слязу гл. выціснуць.

Глынуць слёз гл. глынуць.

Глытаць слёзы гл. глытаць.

Да слёз (цяжка, крыўдна, балюча і пад.) — вельмі, надзвычайна. Было сорамна, брыдка і балюча да слёз, што ў такі адказны момант не здолеў стрымаць сябе. Асіпенка.

Заліцца (горкімі) слязамі гл. заліцца ​1.

Кракадзілавы слёзы — пра няшчырае, прытворнае шкадаванне, спачуванне.

Ліць кракадзілавы слёзы гл. ліць.

Ліць слёзы гл. ліць.

Наліцца слязамі гл. наліцца.

Пусціць слязу гл. пусціць.

Скрозь (праз) слёзы — са слязамі на вачах, плачучы.

Слёзы падступілі да горла — гатоў расплакацца.

Увесці ў слёзы гл. увесці.

Умыцца слязамі гл. умыцца.

Уцерці слёзы каму гл. уцерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)