тасава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. тасаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тасава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад тасаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тасо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. тасаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kartować

незак. тасаваць карты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

tasować

незак. карц. тасаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

картава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Тасаваць карты. Корчак сяк і так картаваў карты. Выпадала адно: ісці па Раўбіча. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перетасо́вывать несов.

1. (тасо́вать) ператасо́ўваць, тасава́ць;

2. (заново) ператасо́ўваць;

3. перен. ператасо́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тусува́ць ‘апрацоўваць гліну рукамі’ (шкл., ЖНС), ‘тасаваць, мяшаць карты перад тым, як раздаваць на рукі для гульні’ (Бяльк.). Да тасаваць 1, 2, змененага пад уплывам усходнебеларускай “гармоніі галосных”, параўн. дыял. Мугулёў і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тусава́цца ‘змяняцца па чарзе, чаргавацца’ (Мова Сен.). Гл. тасаваць 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Картава́ць ’тасаваць карты’ (ТСБМ, Сцяшк., Янк. III, Гарэц., Янк. I), да карта 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)