Typically, she’s forgotten her keys again. Як заўжды, яна зноў забылася на свае ключы.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АНТЫГЕ́НЫ [ад анты... + ген(ы)],
складаныя арган. рэчывы, якія пры паступленні ў арганізм чалавека і цеплакроўных жывёл выклікаюць спецыфічную імунную рэакцыю — утварэнне антыцелаў. Уласцівасцямі антыгенаў валодаюць чужародныя для дадзенага арганізма бялкі і поліцукрыды, асабліва высокамалекулярныя. Як антыгены яны могуць быць агульныя для ўсіх асобін пэўнага віду арганізмаў (відавыя антыгены) або толькі для іх часткі (групавыя антыгены). Ступень імунагеннасці антыгенаў, форма і вынік імуннага адказу, які яны выклікаюць (утварэнне антыцелаў, клетачны імунітэт, алергія, талерантнасць), залежаць ад ступені іх чужароднасці (філагенетычнай аддаленасці), хім. прыроды і малекулярнай будовы, дозы і формы ўвядзення ў арганізм і інш. фактараў. Імунная сістэма млекакормячых здольная распазнаваць да 106 антыгенаў. Вызначэнне відавой і групавой прыналежнасці антыгенаў выкарыстоўваецца пры ўстанаўленні ступені роднасці арганізмаў, распрацоўцы вакцын і сываратак, пераліванні крыві, перасадках тканак, дыягностыцы хвароб, у суд. медыцыне і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМБА́Л (Pombal) Себасцьян Жазэ дэ Карвалу э Мелу
(de Carvalho e Mello; 13.5.1699, г. Соры, Партугалія — 8.5.1782),
партугальскі дзярж. дзеяч, найб. значны прадстаўнік асветнага абсалютызму ў Партугаліі. Граф Аейрас (1755), маркіз П. (1770). Напачатку на дыпламат. службе. З 1750 міністр замежных спраў, з 1756 прэм’ер-міністр пры каралю Жазэ I [1750—77]. Упарадкаваў фінансы, школьную, суд. і ваен. справы, абмежаваў дзейнасць інквізіцыі, увёў рэліг.талерантнасць, садзейнічаў аднаўленню Лісабона пасля землетрасення 1755. Дамогся выгнання з Партугаліі і яе калоній езуітаў (1759). Каб вызваліць краіну з-пад залежнасці ад брыт. гандлю, спрыяў гандлю Партугаліі з яе калоніяй Бразіліяй. У 1773 скасаваў рабства ў Партугаліі і даў індзейцам Бразіліі намінальна роўныя правы з партугальцамі. Рэформы П. суправаджаліся абмежаваннем правоў дваран і царквы на карысць цэнтралізацыі дзярж. улады. У 1777 пры каралеве Марыі I [1777—1816] праціўнікі П. дамагліся яго адстаўкі і скасавання яго рэформ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭТНАСАЦЫЯЛО́ГІЯ,
галіна навукі, якая вывучае этнічныя і нац. супольнасці ў іх узаемасувязі з дынамікай сац. структуры грамадства. Вытокі Э. ў даследаваннях па псіхалогіі народаў (В.Вунт, Х.Штэйнталь, М.Лацарус, Г.Лебон, Г.Тард), а таксама ў працах па культ. своеасаблівасці першабытных народаў (Р.Бенедыкт, М.Мід, Р.Хінтан). Цэнтр. паняцце Э. — этнас як спецыфічная прыродна-сац. і антрапалагічнаўстойлівая супольнасць людзей, што ўзнікла і развівалася на аснове адзінства прыродна-ландшафтных умоў, мовы, асаблівасцей вонкавага выгляду, агульнай культуры і рэлігіі. Асн. задача Э. — высвятленне спецыфічных асаблівасцей этнасаў і нацый: устойлівасць і працягласць існавання, наяўнасць дакладных прыкмет, што адрозніваюць іх ад інш.сац. супольнасцей, сацыякультурная своеасаблівасць, наяўнасць нацыянальнай самасвядомасці, традыцый, абрадаў, звычаяў, спецыфічнага менталітэту (напр., памяркоўнасць, добразычлівасць, талерантнасць, працавітасць у беларусаў) і да т.п. Сучасныя прадстаўнікі Э. — Г.Гарфінкель (ЗША), Ю.В.Аруцюнян, Л.М.Гумілёў, Л.М.Дробіжава (Расія), а таксама большасць бел. даследчыкаў этнасац. адносін (Я.М.Бабосаў. Л.І.Навуменка і інш.) лічаць, што этн. агульнасць мае першараднае значэнне як сац. архетып і яго ігнараванне ў сацыялогіі прыводзіць да сур’ёзных памылак. Пры этнасацыялагічных даследаваннях на мяжы апошніх стагоддзяў, асабліва ў Расіі, Беларусі і Украіне, вывучаліся прычыны і наступствы міжэтн. канфліктаў, асаблівасці нац. менталітэту гэтых народаў і нац. супольнасцей. Важную ролю ва ўмовах станаўлення і развіцця незалежнай бел. дзяржавы набывае вывучэнне і канструктыўная рэалізацыя такіх функцый этнанац. груп, якія ствараюць спрыяльныя перадумовы для нацыі як адзінага цэлага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ГІСТАРЫ́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВА (Białoruskie Towarzystwo Historyczne),
навуковая арг-цыябел. гісторыкаў у Польшчы. Створана ў 1993. З 1993 старшыня А.Мірановіч, з 1996 — А.Латышонак. Друкаваны орган — час.«Бялоруске зэшыты гісторычнэ» (гл. Дадатак). Аб’ядноўвае каля 20 членаў (Я.Вапа, К.Гамулка, А.Глагоўская, С.Іванюк, Ю.Каліна, Латышонак, А. і Я.Мірановічы, Р.Сасна, Д.Фёнік, В.Харужы і інш.). У сваёй дзейнасці кіруецца статутам. Ставіць за мэту развіццё навук. і культ.-асв. дзейнасці бел. грамадства ў Польшчы, вывучэнне і распаўсюджванне гіст. ведаў пра Беларусь і беларусаў у Польшчы, спрыяе захоўванню бел.нар. традыцый; прапагандуе міжнац. і рэліг.талерантнасць, узмацненне добрых узаемаадносін паміж беларусамі і палякамі. Арганізоўвае і праводзіць канферэнцыі, сімпозіумы, семінары па праблемах беларусазнаўства, гісторыі Беларусі і гісторыі беларусаў у Польшчы. Выдала шэраг навук. манаграфій, у т. л.: працы Сасны і Фёніка «Гісторыя царквы ў Бельску Падляскім» (1995), «Орля на Падляшшы: Гісторыя царквы, горада і ваколіц» (1997), «Прыход Рыбалы» (1999); В.Харужага «Беларускі незалежны выдавецкі рух у Польшчы, 1981—1990» (1994); Латышонка «Беларускія вайсковыя фарміраванні, 1917—1923» (1995); Глагоўскай «Беларусь 1914—1929: Культура пад прэсам палітыкі» (1996); А.Мірановіча «Тэадозій Васілевіч. Архімандрыт слуцкі, епіскап беларускі» (1997), «Манастырскае жыццё на Падляшшы» і «Мітрапаліт Юзаф Нелюбовіч-Тукальскі» (1998); зб-кі «Беларускі студэнцкі рух у Польшчы 1981—1992. Выбраныя дакументы», «Беларусы і польска-беларускія адносіны на Беласточчыне, 1944—1956» (т. 1, ч. 1; абедзве 1996), А.Катковіч, В.Катковіч-Клентак «Успаміны» (1999) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сенсібіліза́цыя
(фр. sensibilisation, ад лац. sensibilis = адчувальны)
1) павышэнне адчувальнасці арганізмаў, іх клетак і тканак да ўздзеяння якіх-н. рэчываў, ляжыць у аснове шэрагу алергічных захворванняў (параўн.талерантнасць 2);
2) павелічэнне адчувальнасці кіна- і фотаплёнак, фатаграфічных пласцінак да некаторых каляровых прамянёў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)