Сі́тніца1 ‘ажына валасістая, Luzula pilosa (L.) Willd.’ (маг., Кіс.), ‘ажына, Luzula (Байк. і Некр., Інстр. 2). Да сіт, сі́тнік (гл.); назва дадзена з прычыны змяшэння з сітнікам (гл. Аненкаў, 200).
Сі́тніца2 ‘хлеб, спечаны з прасеянай мукі; сітны (або белы) хлеб’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. ПЗБ, Ян., Жд. 1, Янк. 2, Варл.), ‘сітная мука’ (Нар. сл.), сі́тнік ‘сітны хлеб’ (Касп., Нік., Оч., Мат. Гом., Нар. сл.), сітня́к (Сцяшк.), сі́тны (Нас., Др.), сі́тны хлеб (Сл. ПЗБ) ‘тс’, сі́тні ‘пшанічны’ (Сцяшк. Сл.). Дэрыват ад сі́тны ‘прасеяны праз сіта’, якое ад сіта (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сітніца І. В. 9/538
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Сітніца В. В. 8/155; 9/538; 12/258
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
пеклева́нникм.сі́тніца, -цы ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
си́тный сі́тны;
си́тный хлеб сі́тны хлеб, сі́тніца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
си́тникIм. (хлеб), разг.сі́тніца, -цы ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сі́тны gesíebt;
сі́тны хлебгл.сітніца
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
СІ́ТНІЦКАЯ ЖАЛЕЗААПРАЦО́ЎЧАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1797 у в.Сітніца Мазырскага пав. (цяпер у Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл). Працавала больш за 50 чал., выраблена 500 пар метал. сашнікоў для сох.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ТНІЦКАЕ,
радовішча будаўнічага каменю ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл., каля в.Сітніца. Прымеркавана да выступу дапалеазойскага крышт. фундамента, прадстаўлена пераважна гранітамі і дыярытамі. Пароды ружаватых і шэрых адценняў, сярэднезярністыя, зверху закранутыя выветрываннем, участкамі да першаснага кааліну, які залягае ў зах.ч. радовішча і належыць да ўскрышных парод. Разведаныя запасы буд. каменю (да глыб. 150 м) 263,1 млн.м³, перспектыўныя 277,2 млн.м³. Запасы кааліну 2 млн.т. Магутнасць ускрышных парод (пяскі, алеўрыты) 9—64 м. Граніты і дыярыты прыдатныя на выраб друзу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЗУН (Мікола) (Мікалай Паўлавіч; 1.5.1934, в. Заўшыцы Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 22.2.1995),
бел. пісьменнік. Скончыў Смілавіцкі с.-г. тэхнікум (1956), вучыўся ў Мінскім пед. ін-це (1957—61). Працаваў у НДІ глебазнаўства, літ. музеях Я.Купалы ў Вязынцы (заг. у 1971—78), Я.Коласа (у 1978 і з 1982), у 1978—82 дырэктар «Кнігарні пісьменніка». Друкаваўся з 1958. Пісаў пераважна для дзяцей і юнацтва. Аўтар зб-каў апавяданняў пра таямнічы свет прыроды «Жывы куток» (1962), «Тры сонцы» (1971), дакумент. аповесцей пра дзяцей-партызан «Віця Сітніца» (1964), «Навальнічная паласа» (1979), аповесцей «Зоркі на танках» (1982), «Святло чароўнай зоркі» (1989) і інш.