сі́тніца, -ы, ж. (разм.).

Хлеб, спечаны з сітнай мукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сі́тніца

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Сі́тніца
Р. Сі́тніцы
Д. Сі́тніцы
В. Сі́тніцу
Т. Сі́тніцай
Сі́тніцаю
М. Сі́тніцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сі́тніца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. сі́тніца
Р. сі́тніцы
Д. сі́тніцы
В. сі́тніцу
Т. сі́тніцай
сі́тніцаю
М. сі́тніцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сі́тніца ж., разг. (хлеб) си́тник м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сі́тніца, ‑ы, ж.

Разм. Хлеб, спечаны з прасеянай мукі; сітны хлеб. [Валодзя] купіў акраец сітніцы. Чорны. Калі праходзілі міма пякарні і адтуль дыхнула цёплым, хмельным пахам сітніцы, Алесь успомніў, што ў кішэні ў яго ёсць яшчэ недзе адна «лагермарка». Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сітніца (радовішча кааліну, Лунінецкі р-н) 6/439; 9/31

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Сітніца (в., Лунінецкі р-н) 4/449 (к.); 6/440 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СІ́ТНІЦА (Віктар Васілевіч) (1927, в. Курыцічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — май 1944),

удзельнік партыз. руху ў Палескай вобл. ў Вял. Айч. вайну. З ліп. 1942 у партызанах: разведчык атрада А.​Р.​Волкава, са жн. 1943 падрыўнік 125-й Капаткевіцкай партыз. брыгады. Пусціў пад адхон 9 варожых эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай. У маі 1944 схоплены акупантамі і закатаваны. Узнаг. ордэнам Айч. вайны.

т. 14, с. 424

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІ́ТНІЦА (Рыгор Сямёнавіч) (н. 1.1.1958, в. Курыцічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. графік. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1982). З 1983 выкладае ў Бел. каледжы мастацтваў. Творчасці ўласцівы спалучэнне супрэматычных і канструктывісцкіх прынцыпаў у пабудове кампазіцыі, гіперрэаліст. трактоўка формы, сімвалічнасць маст. мовы. Аўтар графічных лістоў: «Кветкі для Іны» (1981), «Кліч матчынай песні» (1986), «Мастак Язэп Драздовіч» (1987), «Рубон!» (1993), «Няміга» (1994), «Каложа» (1995); серый «Вянок пашаны паэту» (1988), «Нясвіжскае рэха» (1991—92), «Верхні горад» (1994), «Новы дом» (1995), «Святло адвечнае», «Краіна забыцця» (абедзве 1996), «Замак» (1997), «Ратаванне Грэцыяй» (1998), «Гаспода» (1999—2001). Іл. гл. таксама да арт. Графіка.

Р.Сітніца. Няміга. 1994.

т. 14, с. 424

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сі́тніца ж. разм. (хлеб) Wéißbrot n -(e)s, -; das Brot aus gesíebtem Mehl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)