Небара́к ’бядак’ (Нас., Грыг., Гарэц., Федар., Яруш., ТСБМ), неборака ’тс’ (Нас., Мядзв., Бяльк., Сл. ПЗБ), ’чалавек, якога сустракаюць няўдачы’ (Янк. 1), нябара́ка ’бядак, няшчасны чалавек’ (Мал., Сл. ПЗБ), небора́ка ’бядак, гаротнік’ (ТС), памянш. небарачок, небара́чка (Сл. ПЗБ, ТС), укр. не́бір, небара́к, небора́ка ’бядак’, рус. небора́к ’бядак; непаваротлівы чалавек’, польск. nieborak ’чалавек, варты жаласці; бядак’, славац. neborák ’тс’, н.-луж. njaborje ’бядак, бездапаможная істота’, славен. nebȏrec, nebȏre ’бядняк’. Звычайна лічыцца аднаго паходжання з нябога ’няшчасны, абдзелены жыццём і людзьмі чалавек’ (гл.), параўн. рус. небожак (Даль), чэш. nebožák ’бядак’ (Махэк₂, 393; Брукнер, 34; Курашкевіч, JP, 37, 1937, 124), далей да бог, параўн. убогі ’бедны’; r замест ž тлумачаць па-рознаму: славенскія формы зменены пад уплывам ратацызму (ž > r), характэрнага для часткі паўднёваславянскага арэалу (Міклашыч, 16; Бернекер, 1, 67; Бязлай, 1, 34), параўн. серб.-харв. бо̀ра ми замест бо̏га ми (кляцьба); на думку Добрава, апошняе, як і польск. nieborak замест niebożak, — вынік дэфармацыі фанетычнага вобліку слоў з мэтай ахоўнай магіі (прафілактыкі ад уплыву звышнатуральных сіл), параўн. серб.-харв. за бо̀ра замест за бо̀га ’богам прашу’, дзе адсутнічаюць умовы для ратацызму, а таксама бро̏да ми, гло̀га ми замест бо̏га ми (Добраў, CE, 8, 1983, 2, 94). На падставе каш. boraсілач’ і ст.-польск. Borek, Boruta (ул. імя) ад *boriti ’змагацца’. Папоўска–Таборска рэканструюе прасл. дыял. *ne‑borę, *ne‑bor‑akъ (ZfSl, 24, 1979, 104; Kaszubszczyzna, Warszawa, 1980, 37; а таксама Шустар-Шэўц, 13, 1006), што па семантычных меркаваннях здаецца менш пераканальным. Паводле Кюнэ (Poln.), беларускае слова запазычана з польскай мовы. Гл. таксама Цвяткоў, Працы класа філалогіі, 1, 1928, 51.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

strong [strɒŋ] adj.

1. ду́жы;

a strong man сіла́ч, асі́лак

2. здаро́вы, мо́цны;

strong nerves мо́цныя не́рвы;

I feel stronger today. Я адчуваю сябе сёння лепш.

3. трыва́лы;

strong walls трыва́лыя сце́ны;

strong soil цвёрдая гле́ба

4. цвёрды, мо́цны;

a strong will мо́цная во́ля

5. мо́цны, магу́тны;

a strong king магу́тны каро́ль;

have a strong hold upon/over smb. мець мо́цны ўплы́ў на каго́-н.;

strong poison мо́цная атру́та

6. мо́цны (у чым-н.);

be strong in spelling быць мо́цным у арфагра́фіі; піса́ць гра́матна (без арфаграфічных памылак);

He is not strong in physics. Ён слабак у фізіцы.

7. глыбо́кі;

a strong mind глыбо́кі ро́зум;

a strong memory до́брая па́мяць

8. мо́цны, перакана́ўчы, ва́жкі;

a strong evidence ва́жкі до́каз

9. рашу́чы, энергі́чны, круты́;

strong measures круты́я за́хады

10. цвёрды, рашу́чы;

strong affection мо́цная прыхі́льнасць;

a strong Democrat адда́ны дэмакра́т;

have a strong inclination to do smth. мо́цна хаце́ць што-н. зрабі́ць;

be strong for/against smth. быць рашу́ча за/су́праць чаго́-н.

11. энергі́чны, выра́зны (пра стыль);

strong language непрысто́йныя сло́вы, ла́янка

12. я́сны, дакла́дны, до́бра вы́значаны;

a strong family likeness вялі́кае фамі́льнае падабе́нства;

a strong Welsh accent мо́цны валі́йскі акцэ́нт

13. мо́цны, во́стры, інтэнсі́ўны;

a strong smell рэ́зкі пах, смуро́д (непрыемны);

strong chee se во́стры сыр;

strong butter гаркава́тае ма́сла;

a strong voice гу́чны го́лас;

strong light я́ркае святло́

14. неразве́дзены, мо́цны;

strong coffee мо́цная ка́ва;

strong solution насы́чаны раство́р;

strong drinks мо́цныя спіртны́я напо́і

15. цвёрды, усто́йлівы (пра цэны)

16. ling. нерэдукава́ны;

This word is always used in its srtong form. Гэтае слова ніколі не рэдукуецца.

the stronger sex мужчы́нскі пол;

by the strong hand сі́лаю;

strong meat ≅ мо́цны арэшак; арэшак не па зуба́х;

have a strong stomach быць таўстаску́рым;

as strong as a horse ≅ здаро́вы як бык

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)