сіла́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Чалавек вялікай фізічнай сілы.

|| ж. сіла́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіла́ч

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сіла́ч сілачы́
Р. сілача́ сілачо́ў
Д. сілачу́ сілача́м
В. сілача́ сілачо́ў
Т. сілачо́м сілача́мі
М. сілачу́ сілача́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сіла́ч, -ча́ м. сила́ч

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сіла́ч, ‑а, м.

Чалавек вялікай фізічнай сілы. [Андрэй], загадкавы сілач, .. Абходзіў куст, каб не сагнаць І птушкі, што пяе. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіла́ч м Krftmensch m -en, -en; Athlt m -en, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

геркуле́с

сілач

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. геркуле́с геркуле́сы
Р. геркуле́са геркуле́саў
Д. геркуле́су геркуле́сам
В. геркуле́са геркуле́саў
Т. геркуле́сам геркуле́самі
М. геркуле́се геркуле́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сіла́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Жан. да сілач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асілак, сілач, здаравяк, здаравіла, здаравец, волат, атлет; бугай (перан., разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Атле́т ’спартсмен, чалавек моцнага целаскладу і вялікай фізічнай сілы’. Рус., укр. атлет ’спартсмен, цыркавы артыст’, польск. atleta ’спартсмен, сілач’, чэш., славац. atlet і г. д. У беларускай мове з рускай, дзе з нямецкай ці французскай (Фасмер, 1, 36), дзе з лацінскай (< ст.-грэч. ἀθλητής ’удзельнік спаборніцтва, барэц’). У рускай слова з XVIII ст. У народных гаворках пашырана атлёт ’дужы, моцны чалавек’, якое адлюстроўвае, відаць, кантамінацыю з адлёт (гл.); вандроўныя цыркі маглі ’спрыяць і засваенню слова атлет у форме атлёт, вядомай і рускім дыялектам у значэнні ’зух’. На грэчаскую крыніцу атлет указваў Булахаў, Курс суч., 163; параўн. Шанскі, 1, А, 171; Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 123.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асі́лак ’міфалагічная істота, волат; чалавек вялікай фізічнай сілы’. Рус. сіб. осилоксілач’, польск. osiłek ’тс’ (паводле Карловіча «з Літвы»). Пра міфалагічных асілкаў гл. Л. Бараг, Беларуская казка, Мн., 1969, 71–91. Можна лічыць слушным аднясенне слова асілак да ўласнабеларускай лексікі (Курс суч., 147). Этымалагічна няясна. Сувязь з дзеясловам асіліць (параўн. ст.-польск. usilca ’гвалціцель, грабіцель’) няпэўная насуперак «відавочнасці» па прычыне няяснасці ў гэтым выпадку словаўтваральнага тыпу (словы на ‑ак з ‑ъкъ ці ‑окъ, якія ўтвораны ад дзеясловаў, не абазначаюць звычайна жывыя істоты, хаця параўн. некаторыя агентыўныя словы ст.-рус. съвѣдъкъ, рус. подпи́лок, напилок; ездо́к, едо́к, седо́к маюць іншы націск, а парабак, падробак — іншае словаўтварэнне). Іванаў–Тапароў (Бел. лекс., 59) звязваюць асілак з асла ’камень’ і ўсёй індаеўрапейскай групай слоў тыпу ст.-ісл. hamarr ’молат’, ст.-іранск. asman ’неба’, ст.-інд. aśman ’камень’, што патрабуе ўдакладненняў. Мартынаў–Міхневіч («Маладосць», 1970, 7, 149) высоўваюць гіпотэзу пра сувязь слова асілак з балг. осил ’асцюк’, гоцк. ahs ’колас’, лічачы такое семантычнае развіццё паралельным бел. волат і валотка, ням. Riese ’волат’ і Reis ’парастак’, што выклікае пярэчанні, бо ў гэтым выпадку недастаткова тлумачыцца частка ‑іл‑, а памяншальная семантыка ‑ъкъ ці ‑окъ таксама патрабуе тлумачэнняў у сувязі з семантыкай ’волат’. Застаецца няясным пры гэтым, як тлумачыць выпадзенне элемента ‑t‑ (параўн. ‑ц‑ у асцюк).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)