блок-сігна́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. блок-сігна́л блок-сігна́лы
Р. блок-сігна́лу блок-сігна́лаў
Д. блок-сігна́лу блок-сігна́лам
В. блок-сігна́л блок-сігна́лы
Т. блок-сігна́лам блок-сігна́ламі
М. блок-сігна́ле блок-сігна́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

стоп-сігна́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. стоп-сігна́л стоп-сігна́лы
Р. стоп-сігна́лу стоп-сігна́лаў
Д. стоп-сігна́лу стоп-сігна́лам
В. стоп-сігна́л стоп-сігна́лы
Т. стоп-сігна́лам стоп-сігна́ламі
М. стоп-сігна́ле стоп-сігна́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Рэха-сігнал 3/470

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Тэлевізійны сігнал 10/381, 384 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

стоп-сігна́л м. стоп-сигна́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блок-сігна́л, -лу м., ж.-д. блок-сигна́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

СІГНА́Л ГЕАДЭЗІ́ЧНЫ,

наземная частка геадэзічнага знака — вышка. Робіцца ў выглядзе двайной піраміды на пунктах трыянгуляцыі, радзей — паліганаметрыі. Прызначаны для ўстаноўкі геадэз. інструментаў на пунктах дзярж. геадэз. сеткі высокай дакладнасці на вышыні, якая забяспечвае прамую бачнасць на сумежныя знакі. У залежнасці ад класа трыянгуляцыі знакі размяшчаюцца на адлегласці ад 5—10 км да 30—50 км. С.г. падзяляюцца на простыя (выш. 6—15 м) і складаныя (выш. 16—55 м).

т. 14, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІГНА́Л БЕ́ДСТВА «SOS» на моры, падаецца караблямі (суднамі), гідрасамалётамі, што церпяць бедства, з мэтай прыцягнуць да сябе ўвагу і атрымаць дапамогу. Бесперапынны паўтор сігналаў па азбуцы Морзе (3 кароткія, 3 доўгія, 3 кароткія) пераасэнсаваны ў англ. выраз «Save Our Souls» — ратуйце нашы душы. Устаноўлены згодна з Міжнар. канвенцыяй 1908. Для экстраннай перадачы і прыёму С.б. судны маюць аўтам. радыётэхн. прыстасаванні, якія працуюць на аварыйнай хвалі. Выкарыстоўваць С.б. «SOS» у інш. мэтах забараняецца.

т. 14, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

стоп-сігна́л, ‑а, м.

Светлавы знак тармажэння, які знаходзіцца ў заднім ліхтары транспартных сродкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стоп-сігна́л м. аўта Stóplicht n -(e)s, -er

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)