Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
архіепі́скап, ‑а, м.
Духоўнае званне, сярэдняе паміж епіскапам і мітрапалітам, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул; старшы епіскан; архібіскуп.
[Грэч. archieposkopos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
middle ear
сярэ́дняе ву́ха
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ві́цэ-адміра́л, ‑а, м.
Воінскае званне вышэйшага каманднага саставу ваенна-марскога флоту, сярэдняе паміж контр-адміралам і адміралам. // Асоба, якая мае такое званне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бало́тца, ‑а, н.
Невялічкае балота. Балотца наша — нешта сярэдняе паміж балотам і сажалкай: вясною яно ператвараецца ў сапраўдную сажалку, а ў летнюю спёку — у сапраўднае камарынае балота.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАРМАНІ́ЧНЫ РАД,
лікавы рад 1 + 1/2 + 1/3 + ... +1/n + ..., члены якога — лікі, адваротныя лікам натуральнага рада. Разбежнасць гарманічнага рада даказана Г.В.Лейбніцам (1673); асімптатычную формулу сумы першых яго n членаў атрымаў Л.Эйлер (1740); Sn = C + ln n + εn, дзе C = 0,57721566... — пастаянная Эйлера; εn → 0 пры n → ∞. Кожны член гарманічнага рада (пачынаючы з 2-га) ёсць сярэдняе гарманічнае (гл.Сярэдняе) сваіх суседзяў (адсюль назва).