назва двух розных па паходжанні захворванняў, якія абвастраюцца вясной і ў пач. лета: хранічнага запалення кан’юнктывы вока (гл. ў арт.Кан’юнктывіт) і алергічнага захворвання асоб з павышанай адчувальнасцю да пылку раслін (гл.Сянная ліхаманка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
sienny
сянны;
katar sienny мед.сянная ліхаманка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
сенно́йI (отсе́но) сянны́;
сенно́й база́р сянны́ ры́нак;
сенно́й пресс сянны́ прэс;
сенна́я лихора́дкамед.сянна́я ліхама́нка.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ліхама́нкаж., прям., перен. лихора́дка;
○ жо́ўтая л. — жёлтая лихора́дка;
бало́тная л. — боло́тная лихора́дка;
крапі́ўная л. — крапи́вная лихора́дка;
сянна́я л. — сенна́я лихора́дка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МУКА́,
1) харчовы прадукт, які атрымліваюць размолам зерня розных культур, пераважна пшаніцы і жыта, а таксама аўса, ячменю, грэчкі, кукурузы, бабовых культур; асн. сыравіна для хлебапякарнай, макароннай і кандытарскай вытв-сцей. Якасць М. характарызуецца колерам, пахам, смакам, кіслотнасцю, вільготнасцю (14,5%), памолам, водапаглынальнай і газаўтваральнай здольнасцямі і хім. саставам (колькасць пажыўных і мінер. рэчываў, вітамінаў, ферментаў і інш.), які залежыць ад віду зерня, рэжыму яго памолу і гатунку М. Пшанічную М. вырабляюць вышэйшага, 1-га і 2-га гатункаў, крупчатку і шатраваную, жытнюю — сеяную і шатраваную. М. шатраваная і 2-га гатунку мае вітаміны (Bl,B2, PP і E), якіх амаль няма ў М. вышэйшага і 1-га гатункаў. Гл. таксама Мукамольна-крупяная прамысловасць.
2) Здробненыя да парашкападобнага стану рэчывы мінер. (напр., вапнавая М.), расліннага (напр., сянная М.) ці жывёльнага (напр., касцявая М.) паходжання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
katar, ~u
м.мед.
1. насмарк;
katar sienny — сянная ліхаманка;
mam katar — у мяне насмарк;
2. катар;
katar żołądka — катар страўніка; гастрыт
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
МІ́НСКАЕ ТРАЕ́ЦКАЕ ПРАДМЕ́СЦЕ,
адзін з гіст. цэнтраў Мінска. Знаходзіцца на левым беразе р. Свіслач. Да канца 18 ст.наз. Траецкая гара. Першапачаткова М.Т.п. — гар. пасад, што ўзнік у 12—13 ст. на левым беразе р. Свіслач для абслугоўвання перавозу (пераправы) цераз раку і транзітных шляхоў на Барысаў, Полацк і Вільню. Аснову планіровачнай структуры стварылі дарогі, на перакрыжаванні якіх узнікла невял. трохвугольная гандл. плошча (з 17 ст. — Траецкі рынак), што была звязана з перавозам (пераправай) па вул. Вялікай або Траецкай (вядома па крыніцах 16 ст.). Паводле крыніц 15—16 ст., у прадмесці знаходзіліся Міхайлаўская і Барысаглебская цэрквы, на гандл. плошчы — каталіцкі храм (засн. каля 1508) і Траецкая царква (у 1630 пры ёй заснаваны Мінскі Троіцкі манастыр базыльянак). На перакрыжаванні сучасных вуліц Камуністычнай і Куйбышава быў Ушэсценскі правасл. манастыр (у 1-й пал. 17 ст. пры ім пабудавана мураваная царква). У 1-й пал. 17 ст. вакол прадмесця ўзведзены гар. ўмацаванні з валамі, бастыёнамі і брамамі (Барысаўскай і Віленскай ?). У 16—18 ст. М.Т.п. было звязана з асн.ч. горада 3 мастамі і грэбляй, на якой стаялі плябанскія і базыльянскія млыны. Пасля пажару 1809, які амаль цалкам знішчыў драўляную забудову прадмесця, зроблена новая рэгулярная планіроўка (праектны план 1817), тэрыторыя значна пашырана на ПнУ. Новыя кварталы набылі геам. абрысы. Галоўнай стала вул. Аляксандраўская (сучасная М.Багдановіча), кампазіцыйным цэнтрам — вял.гандл. плошча (сучасная пл. Парыжскай камуны). На З ад яе ў 1811 пачалося буд-ва касцёла і шпіталя мар’явітак (арх. М.Чахоўскі; у 1840-я г. перабудаваны пад духоўную семінарыю, пасля Вял.Айч. вайны рэканструяваны пад сувораўскае вучылішча, арх. Г.Заборскі). На Пд плошчы паводле праекта арх. Чахоўскага ўзведзены будынкі комплексу парафіяльнага касцёла св. Тройцы (праект ажыццёўлены часткова). Першапачаткова квартал забудоўваўся паводле ўзорных праектаў 1—2-павярховымі жылымі дамамі. У 1840-я г. будынкі манастыра базыльянак і комплексу парафіяльнага касцёла рэканструяваны пад комплекс гар. бальніцы (сучасная 2-я клінічная бальніца). У 1860-я г. на месцы Ушэсценскага манастыра пабудавана жаночае епархіяльнае вучылішча з мураванай царквой. У 2-й пал. 19 ст. — пач. 20 ст. пабудаваны шэраг прамысл. прадпрыемстваў, у т. л. піўзавод «Багемія» (цяпер «Аліварыя»). У 1933—39 у цэнтры гандл. плошчы пастаўлены будынак т-ра оперы і балета. У 1980-я г. праведзена комплексная рэгенерацыя гіст. забудовы квартала, абмежаванага сучаснымі вуліцамі М.Багдановіча, Я.Купалы, Старавіленскай, Камунальнай набярэжнай (б.Сяннаяпл.), адначасова была знішчана драўляная гіст. забудова 19 ст., часткова парушана планіровачная структура.