ску́рчыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак.

1. Сціснуцца ўсім целам, скруціцца.

С. ад холаду.

2. Падагнуцца, сагнуцца.

Пальцы на нагах скурчыліся.

3. Зрабіцца няроўным; скрывіцца, выгнуцца.

Лісце ад марозу скурчылася.

|| незак. ску́рчвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скіса́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. скісаць — скіснуць (у 1 знач.); дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. скісацца — сціснуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпрасава́цца 1, ‑суецца; зак.

Зрабіцца гладкім пад дзеяннем праса. Бялізна добра адпрасавалася.

адпрасава́цца 2, ‑суецца; зак.

Спец. Сціснуцца пад дзеяннем прэса, стаць спрасаваным ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стулі́цца, стулю́ся, сту́лішся, сту́ліцца; зак.

1. Скурчыцца; сагнуцца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра губы, вочы і пад.: шчыльна сціснуцца, заплюшчыцца.

Вусны стуліліся ад злосці.

3. Схавацца дзе-н. за што-н. (разм.).

С. за кустом.

|| незак. сту́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. сту́льванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

squirm [skwɜ:m] v.

1. выгіна́цца; ку́рчыцца;

squirm in agony ку́рчыцца ў аго́ніі

2. паце́пвацца, ку́рчыцца сарамлі́ва;

squirm under a reproach сці́снуцца, пачу́ўшы папро́к

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Сцяцю́рыццасціснуцца, стуліцца, скурчыцца’ (Барад., Сл. ПЗБ), сцюцю́рыцца, сцюцюрэ́цца ’тс’ і ’зажурыцца, сцішыцца, замоўкнуць, заспакоіцца’ (Варл., Сл. ПЗБ). Экспрэсіўнае ўтварэнне, магчыма, ад цяцера, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стесни́ться

1. (тесно сдвинуться) сці́снуцца, сто́ўпіцца;

стесни́ться у вхо́да в теа́тр сці́снуцца (сто́ўпіцца) каля́ ўвахо́ду ў тэа́тр;

2. (ограничить себя в чём-л.) паці́снуцца, абмежава́ць сябе́;

3. перен. (сжаться) сці́снуцца (ад чаго);

грудь стесни́лась тоско́й гру́дзі сці́снула туга́, гру́дзі сці́снуліся ад тугі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

съёжиться

1. (скорчиться) ску́рчыцца, сагну́цца;

2. (скорчиться, сжаться) ску́рчыцца, сагну́цца; сці́снуцца;

3. (сморщиться) змо́ршчыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спрасава́цца, ‑суецца; зак.

Шчыльна злучыцца, сціснуцца ў выніку прасавання. // Зляжацца, ушчыльніцца пад цяжарам, ціскам. Сціснутая страшэнным цяжарам зямных пластоў, соль, і калійная і спажыўная, — спрасавалася, сплавілася ў суцэльны, без адзінай трэшчынкі, важкі і цвёрды камень. Чаркасаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скараці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ро́ціцца; зак.

1. Стаць кароткім або больш кароткім.

У жніўні дні скараціліся.

2. Зменшыцца колькасна або па велічыні, у аб’ёме.

Зарплата скарацілася.

3. Пра мышцы: напружыцца, сціснуцца, зменшыцца па велічыні, у аб’ёме.

Мышцы нагі скараціліся.

4. Звузіцца.

Вытворчасць скарацілася.

5. спец. У матэматыцы: выразіцца ў меншых ліках пасля дзялення на які-н. лік.

|| незак. скарача́цца, -а́ецца.

|| наз. скарачэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)