перакана́ны, -ая, -ае.

1. Цвёрда ўпэўнены ў чым-н., які выражае ўпэўненасць.

П. ў сваёй праваце.

Гаварыць перакананым тонам.

Пераканана (прысл.) сцвярджаць.

2. Непахісны ў сваіх поглядах.

П. матэрыяліст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасве́дчваць

‘сцвярджаць, пацвярджаць што-небудзь і без прамога дапаўнення (пасведчыць аб чым-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пасве́дчваю пасве́дчваем
2-я ас. пасве́дчваеш пасве́дчваеце
3-я ас. пасве́дчвае пасве́дчваюць
Прошлы час
м. пасве́дчваў пасве́дчвалі
ж. пасве́дчвала
н. пасве́дчвала
Загадны лад
2-я ас. пасве́дчвай пасве́дчвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пасве́дчваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

twierdzić

незак. сцвярджаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

affirm [əˈfɜ:m] v. fml пацвярджа́ць; сцвярджа́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

aver [əˈvɜ:] v. fml сцвярджа́ць, упэ́ўніваць, запэ́ўніваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

potwierdzać

незак. пацвярджаць, сцвярджаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

corroborate [kəˈrɒbəreɪt] v. fml пацвярджа́ць, сцвярджа́ць; падмацо́ўваць (тэорыю)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

разгільдзя́йства, ‑а, н.

Разм. Нядбайнасць, безадказнасць у працы, справах. [Мікульскі:] — Без аганьку працуеце ... Я мушу сцвярджаць, што ў Вас развялося шмат разгільдзяйства... Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДА́ЎГМАЛЕ,

гарадзішча жал. веку і ранняга сярэднявечча (канец 1-га тыс. да н.э. — канец 12 ст.) у Латвіі. За 22 км на У ад Рыгі, на левым беразе Зах. Дзвіны (Даўгавы). Месца перасячэння заходнядзвінскага шляху з сухапутным шляхам з Пд і Пн, значная ч. якога праходзіла праз Беларусь. Даследаваў у 1966—70 В.​А.​Уртанс. Знаходкі (сканд., герм., слав., фін., балцкія, візант., араб. вырабы, зах.-еўрап. манеты) даюць падставу сцвярджаць, што Д. было буйным рамесным і гандл. цэнтрам, да 10 ст. належала земгалам, у 11—12 ст. заселена этнічна змешаным насельніцтвам.

т. 6, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

predicate​2 [ˈpredɪkeɪt] v. fml (on/upon) сцвярджа́ць; заяўля́ць; рабі́ць зая́ву

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)