сцвярджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. сцвердзіць.

2. што, з дадан. і без дап. Настойліва даводзіць, упэўніваючы ў чым-н.

Старажылы сцвярджаюць, што за вёскай было возера.

Усе сцвярджаюць гэту ісціну.

|| наз. сцвярджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцвярджа́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сцвярджа́ю сцвярджа́ем
2-я ас. сцвярджа́еш сцвярджа́еце
3-я ас. сцвярджа́е сцвярджа́юць
Прошлы час
м. сцвярджа́ў сцвярджа́лі
ж. сцвярджа́ла
н. сцвярджа́ла
Загадны лад
2-я ас. сцвярджа́й сцвярджа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час сцвярджа́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сцвярджа́ць несов., в разн. знач. утвержда́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сцвярджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да сцвердзіць.

2. што, з дадан. сказам і без дап. Упэўнена выказваць што‑н.; настойліва гаварыць, упэўніваючы ў чым‑н. Людзі не маглі разгадаць сігналаў. Але даследчыкі сцвярджалі, што пасылаюць іх разумныя істоты. Шыцік. А толькі адно вам сцвярджаю сягоння, Што ў кузні ён з ранку да вечара звоніць, Што хлопец прынадны, Што майстра сапраўдны! Броўка. Спрадвеку, як людзі сцвярджаюць. Праз бор наш гасцінец ляжаў. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцвярджа́ць

1. гл. сцвepдзіць;

2. (выказаць думку) beháupten vt, versíchern vt; Beháuptungen áufstellen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сцве́рдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

1. Устанавіць, вызначыць на падставе абследавання.

Урач сцвердзіў запаленне лёгкіх.

2. Усвядоміць вартасць, значнасць сябе, сваёй асобы.

С. сваё «я».

3. Афіцыйна ўхваліць, прызнаць устаноўленым; пацвердзіць што-н.

С. дагавор подпісам.

|| незак. сцвярджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. сцвярджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подтвержда́ть несов. пацвярджа́ць, сцвярджа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакана́насць, -і, ж.

Цвёрдая ўпэўненасць у чым-н.

Сцвярджаць што-н. з вялікай перакананасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́цыя², -і, ж.

Падстава, сэнс, слушнасць.

Ён мае рацыю так сцвярджаць.

Няма рацыі рабіць гэта цяпер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцвярджэ́нне, -я, н.

1. гл. сцвярджаць і сцвердзіць.

2. Палажэнне, думка, якой даводзяць што-н.

Правільныя сцвярджэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)