Суважа́ць (suważaci) ’спачуваць’ (Тур.): stała ziaziulka suważaci (клец., Федар. 7). Няясна; паводле кантэксту, хутчэй ’суцяшаць’, параўн. разважаць (гл.) ’рассейваць трывогу, суцяшаць’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pocieszać

незак. суцяшаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

це́шыць, -шу, -шыш, -шыць; незак. каго-што

1. Выклікаць радасць, задавальненне, весяліць.

Атрыманы ўраджай цешыў хлебароба.

Усё, што здарылася, яго не цешыла, а засмучала.

2. Забаўляць.

Ц. дзіця цацкамі.

3. Суцяшаць, абнадзейваць.

Ц. сябе надзеяй на лепшае.

|| зак. паце́шыць, -шу, -шыш, -шыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грэць, грэ́ю, грэ́еш, грэ́е; грэ́ты; незак.

1. Перадаваць сваю цеплыню.

Сонца грэе.

2. Рабіць цёплым, награваць.

Г. малако.

3. Захоўваць цеплыню, засцерагаць ад холаду.

Кажух грэе добра.

4. перан. Супакойваць, суцяшаць.

Г. сэрца.

Грэюць матуліны вочы.

◊

Грэць рукі на чым (разм., неадабр.) — нажывацца несумленным спосабам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бо́жкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Стагнаць, бедаваць, плакаць, упамінаючы часта слова «божа». [Цётка] так божкала і ламала сабе рукі, што маці не вытрымлівала і бралася суцяшаць. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разважа́ць ’абмяркоўваць, узважваць усе аргументы за і супраць’ (Нас.), ’рассейваць трывогу, суцяшаць’ (Нас., Сержп.). Паводле Насовіча (там жа, 546), ад вага́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

cheer up

падбадзёрваць, разьвесяля́ць; суцяша́ць, усьце́шваць, падтры́мваць на ду́ху

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

uciszać

незак. супакойваць, суцішаць, сунімаць; суцяшаць (дзіця)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

soothe

[su:ð]

v.t.

1) супако́йваць, суцяша́ць; суніма́ць (ад пла́чу)

2) аблягча́ць, залаго́джваць (боль)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

саграва́ць

1. (нагрэць) erwärmen vt, áufwärmen vt;

2. перан. (суцяшаць) trösten vt; áufheitern vt (падбадзёрыць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)