АНТЫТЭ́ЗА (ад грэч. antithesis процістаўленне) у літаратуры, стылістычная фігура, супастаўленне кантрастных або процілеглых з’яў і паняццяў, якое ўтварае адзінае структурна-лагічнае цэлае. Семантычны кантраст звычайна перадаецца пры дапамозе антонімаў з выкарыстаннем рытмічнага і сінтаксічнага паралелізму (напр., «лепей з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці»). На аснове антытэзы будуюцца і вял. эпічныя творы, што выяўляецца ў іх назвах — «Вайна і мір» Л.​Талстога, «Агонь і снег» І.​Шамякіна.

т. 1, с. 401

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тэматы́зм, ‑у, м.

Спец. Супастаўленне тэм, якое прымяняецца ў пабудове музычнага твора і пры яго аналізе. У творчасці Я. Цікоцкага лірычны тэматызм амаль заўсёды шырокі, спакойны, адзначаны жыццёвай актыўнасцю, светлым характарам. Дубкова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Zusámmenstellung f -, -en

1) склада́нне, падбо́р

2) супастаўле́нне, параўна́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

нагля́днасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць нагляднага. Мастацкая дэталь у творах Я. Брыля надае нагляднасць апісанням. Бугаёў.

2. Метад навучання, заснаваны на паказе таго, што вывучаецца. Супастаўленне і параўнанне — гэта своеасаблівы прыём нагляднасці [на ўроках]. Самцэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАТЭ́ЗІУС (Mathesius) Вілем (3.8. 1882, г. Пардубіцы, Чэхія — 12.4.1945),

чэшскі мовазнавец. Заснавальнік і прэзідэнт Пражскага лінгвістычнага гуртка (гл. ў арт. Структурная лінгвістыка). Даследаваў агульную лінгвістыку, англ. мову, характаралогію мовы, пад якой разумеў супастаўленне элементаў розных моў для выяўлення тыповых уласцівасцей пэўнай мовы. Адзін з заснавальнікаў функцыянальнай лінгвістыкі. Абгрунтаваў сінхронны падыход да вывучэння мовы («Пра патэнцыяльнасць моўных з’яў», 1911). Распрацаваў тэорыю актуальнага члянення сказа. Аўтар прац «Чэшская мова і агульная лінгвістыка» (выд. 1947), «Функцыянальны аналіз сучаснай англійскай мовы на аснове агульнай лінгвістыкі» (выд. 1961).

Літ.:

Пражский лингвистический кружок. М., 1967.

т. 10, с. 210

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

О́ЛЬБРЫХ (Olbrich) Іозеф Марыя (22.12.1867, г. Опава, Чэхія — 8.8.1908),

аўстрыйскі архітэктар; прадстаўнік венскага мадэрну. Вучань О.Вагнера. Адзін з заснавальнікаў аб’яднання «Венскі Сецэсіён» (1897) і Дармштацкай калоніі мастакоў (1899). Пабудовам О. ўласцівы смеласць канстр. вырашэнняў, спалучэнне функцыян. і дэкар. элементаў, выразнае супастаўленне манум. аб’ёмаў з каменю з лёгкімі формамі са шкла, гладкіх і расчлянёных плоскасцей сцен, выкарыстанне паліхроміі, геам. ці схематызаванага расл. арнаменту. Асн. творы: будынак «Венскага Сецэсіёну» (1897—98) у Вене, дом Э.​Людвіга (1900—01), выставачны будынак і «Вясельная вежа» (1907—08) у Дармштаце (Германія) і інш.

т. 11, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СМАЛЯ́К Віктар Мікалаевіч (н. 20.4.1947, г. Рэчыца Гомельскай вобл.),

бел. мастак-плакатыст. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1978). У 1980—83 выкладаў у БПІ. Працуе ў жанрах паліт., тэатр., рэкламнага плаката, якім уласцівы сінтэз выявы і шрыфту, лаканізм выразных сродкаў, эфектнае супастаўленне вобразаў. Аўтар плакатаў «Кветка шчасця» (1978), «Альпійская балада» (1980), «В.​К.​Бялыніцкі-Біруля» (1986), «Жывапіс і скульптура», «Графіка», «Народнае мастацтва» (усе 1986), «Курган» (1987), «Міраж» (1999), трыпціха «За мірны космас» (1985), тэатр. плакатаў для Дзярж. маладзёжнага т-ра Беларусі (з 2000).

Л.​Дз.​Налівайка.

А.Я.Смалякоў.

т. 15, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Gegenüberstellung f -, -en

1) проціпастаўле́нне; супастаўле́нне, параўна́нне

2) юрыд. во́чная ста́ўка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

konfrontacja

ж.

1. канфрантацыя, супастаўленне, параўнанне;

2. юр. вочная стаўка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zestawienie

н.

1. складанне; злучэнне; зборка; мантаж;

2. параўнанне; супастаўленне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)