Які мае адносіны да цэлафану; зроблены з цэлафану. Асабліва зацікавіла гасцей цэлафанавая стрэшка. Пад такімі стрэшкамі вырошчваюцца маладыя расліны.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБАРО́Г,
лёгкае збудаванне для захоўвання сена. Невялікая 4- ці 2-схільная рухомая стрэшка на 4 высокіх слупах, накрытая саломай або дранкай; пры патрэбе можа падымацца і апускацца. Здаўна вядома на Беларусі, паўн. Украіне, ПнЗ Расіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Абаро́г, абараг ’чатырохсхільная стрэшка для сена’ (Клім.), ст.-бел.оборогъ ’стог, сцірта’ (Гарб.), оборогъ ’сцірта’ (Нас. гіст.), обарогъ, оброгъ з 1557 (Булыка Запазыч.); укр.оборіг ’тс’, польск.brógстрэшка на чатырох жэрдках для захоўвання сена, збожжа’, ст.-чэш.brah ’тс’. Згодна з найбольш пашыранай версіяй да берагчы (гл.). Параўн. Брукнер, 41; Слаўскі, 1, 44; Фасмер, 3, 106. Аднак лінгвагеаграфія сведчыць хутчэй аб запазычанні з германскай (с.-н.-ням.barg ’хлеў на слупах’). Гл. Буга, 3, 758. Менш верагодна генетычная агульнасць з германскім словам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыстрэ́шак, прыстрэ́шша ’край даху, які навісае над чым-небудзь; падстрэшак’ (нараўл., ашм., іўеў., пух., ЛА, 4), ’часткі ганка’ (Інстр. 1). Да стрэшка, страха (гл.), параўн. дакладныя фармальныя адпаведнікі ў серб.-харв.прѝстрешак і славен.pristréšek ’навес; порцік, галерэя’.