Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
мініме́тр, ‑а, м.
Спец. Рычажны стрэлачнік прыбор для вымярэння кантактным метадам лінейных размераў вырабаў з хібнасцю да 1 мікраметра.
[Ад лац. minimus — найменшы і metréō — вымяраю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
башма́чнік, ‑а, м.
Чыгуначнік, спецыяліст па спыненню вагонаў з дапамогай башмакоў. — Гэта агіднасць! Гэта нахабства! — крычаў башмачнік Сцяпан Стукаў. Яму энергічна падтакваў стрэлачнік Пятро Гуляеў.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разадзьму́ць, ‑му, ‑меш, ‑ме; зак., што.
Тое, што і раздзьмуць. Знаю, што ў панурую Ночы непагоду Разадзьме іх [думкі-мары] буран З захаду да ўсходу.Танк.Дома бацька-стрэлачнік праз слёзы Павучае: — Ты смялей, Валёк, Словы два скажы ім пра марозы, Разадзьмі ў пячурцы аганёк.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
signalman
[ˈsɪgnəlmən]
n.
1) сыгна́льнік -а m., сыгна́льніца f.
2) жаўне́р аддзе́лу су́вязі (у во́йску), сувязі́ст -а m.
3) стрэ́лачнік -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пашлёпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм.
1.каго. Шлёпаць некаторы час; шлёпнуць некалькі разоў. Сцёпка замяўся, а стрэлачнік атакаваў яго яшчэ больш энергічна.., а потым пашлёпаў Сцёпку па плячы і сказаў: — Трэба, брат, многа павучыцца, каб ведаць маленькае.Колас.
2. Пайсці шлёпаючы. Мар’яна адчыніла вароты, каровы ўвайшлі ў двор, Зміцер босымі нагамі пашлёпаў за імі.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпаве́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Патрэбны, які падыходзіць для дадзенага выпадку. Палкоўнік у адпаведных месцах усміхаўся, .. часам нават у знак згоды злёгку ківаў галавой.Лынькоў.[Марыне Паўлаўне], відаць, .. [цяжка] было знайсці адпаведны тон — яна баялася, каб не раззлаваць.. [Карызну].Зарэцкі.
2. Які адпавядае чаму‑н. Як вядома, многія словы ў беларускай мове адрозніваюцца паміж сабою толькі па цвёрдасці або мяккасці адпаведных зычных.Юргелевіч.На адпаведных паваротах рэчкі, паміж двума радамі чароту паказалася святло фараў.Брыль.// Які вынікае з чаго‑н. папярэдняга. Пленум прыняў па дакладзе адпаведную пастанову. □ Сцёпка замяўся, а стрэлачнік атакаваў яго яшчэ больш энергічна, зрабіўшы з гэтага адпаведны вывад.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)