Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Stréngef -
1) стро́гасць
2) суро́васць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
цно́та
(польск. cnota)
l) маральная чысціня; строгасць у маральных адносінах;
2) дзявочая нявіннасць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
палітыка́нства, ‑а, н.
Пагард. Паводзіны і спосаб дзеяння палітыкана. [Шыковіча] заўсёды абурала, калі дзе пачыналася палітыканства — гульня ў важнасць і строгасць.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самалюбі́васць, ‑і, ж.
Тое, што і самалюбства. [Шыковіч] не вызначаўся залішняй самалюбівасцю, але яго заўсёды абурала, калі дзе пачыналася палітыканства — гульня ў важнасць і строгасць.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэсарэ́віч, ‑а, м.
У Расіі — афіцыяльны тытул наследніка прастола. // Асоба, якая мела гэты тытул. «З сялян павінна быць сыскана, — загадваў цэсарэвіч Канстанцін, — а ўсю строгасць закона ўскласці на Валадковіча».«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крыўдава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак.
Мець крыўду на каго‑н.; крыўдзіцца. — Ты пытаешся пра дзяцей і напэўна крыўдуеш, чаму я не разбуджу іх...Васілевіч.Байцы трошкі крыўдавалі на .. залішнюю строгасць [Карпенкі].Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРЛО́ЎСКІ (сапр.Смірноў) Барыс Іванавіч
(1796, с. Сталбецкае Пакроўскага р-на Арлоўскай вобл. — 28.12.1837),
рускі скульптар. Прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў скульпт. майстэрнях С.Кампіёні ў Маскве (з 1809) і П.Трыскорні ў Пецярбургу (з 1816), у Пецярбургскай АМ (1822), з 1836 яе прафесар. Пенсіянер АМ у Рыме (1823—28). У творах Арлоўскага («Парыс», 1824, помнікі М.І.Кутузаву і М.Б.Барклаю-дэ-Толі ў Пецярбургу, 1828—37) велічная строгасць класіцыстычных формаў, часам не пазбаўленая рысаў патэтыкі, спалучаецца з рамант. прыўзнятасцю.
Б.Арлоўскі. Помнік М.І.Кутузаву ў Санкт-Пецярбургу. 1837.
французская актрыса. Вучылася ў акцёра і педагога Ж.І.Сансона. У 1837 дэбютавала ў т-ры «Жымназ», у 1838 — у «Камеды Франсэз». З мастацтвам Р. звязана адраджэнне класіцызму на франц. сцэне. Аснову яе рэпертуару склалі ролі ў творах П.Карнеля — Каміла («Гарацый»), Эмілія («Цына»); Ж.Расіна — Федра, Эсфір, Гафалія (аднайм. п’есы), Герміёна («Андрамаха»), Раксана («Баязет»). Творчасці ўласцівы строгасць, пластычная завершанасць формы ў спалучэнні з эмацыянальнасцю, непасрэдным выражэннем пачуццяў. У 1855 пакінула сцэну.