стро́гасць
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
стро́гасць |
стро́гасці |
| Р. |
стро́гасці |
стро́гасцей стро́гасцяў |
| Д. |
стро́гасці |
стро́гасцям |
| В. |
стро́гасць |
стро́гасці |
| Т. |
стро́гасцю |
стро́гасцямі |
| М. |
стро́гасці |
стро́гасцях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
стро́гасць, -і, мн. -і, -ей, ж.
1. гл. строгі.
2. мн. Строгія меры, парадкі, строгія правілы, адносіны да каго-, чаго-н. (разм.).
Рэдактарскія строгасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стро́гасць ж., в разн. знач. стро́гость
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стро́гасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць строгага. Строгасць настаўніка. Строгасць закона. Строгасць ліній. □ І дабрата, і строгасць рыс, І косы, спушчаны ўніз, Што з плеч на грудзі віснуць зграбна, І стужка сіняя ядвабна, І твару ветлага абрыс. Колас.
2. Строгія адносіны да каго‑, чаго‑н., строгае абыходжанне з кім‑н. Сцёпка здрыгануўся, бо запытанне было для яго нечаканым, а ў голасе незнаёмага чалавека .. чулася начальніцкая строгасць. Колас. // Строгі выраз (у позірку і пад.). І не тая яна: гэтая строгасць у позірку [Доні], гэтая беглая стоеная ўсмешка на пахудзелым твары — усё незнаёмае, чужое. Вышынскі.
3. толькі мн. (стро́гасці, ‑ей). Разм. Строгія парадкі, строгія меры. Паліцэйскія строгасці супроць ліберальнага друку ўзмацняюцца не днямі, а гадзінамі. Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стро́гі, -ая, -ае.
1. Вельмі патрабавальны.
С. дырэктар.
Строгія бацькі.
2. Вельмі сур’ёзны, суровы, які не дапускае ніякіх паблажлівых адносін.
С. нагляд.
Строгае папярэджанне.
3. Які не прызнае ніякіх адхіленняў ад нормы, абсалютна дакладны.
С. бальнічны рэжым.
Строгая канспірацыя.
С. улік дакументаў.
4. Які не дапускае адхіленняў ад правіл паводзін, ад агульнапрынятых маральных норм.
Сям’я строгіх правіл.
5. Які адпавядае патрабаванням пэўнай нормы, правільны.
Будынак, пабудаваны ў строгім стылі.
6. Пра адзенне, знешнасць, абстаноўку і пад.: без упрыгожанняў, просты, але з густам.
Строгае плацце.
С. набор мэблі для залы.
|| наз. стро́гасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
напускны́, -а́я, -о́е.
Ненатуральны, штучны; няшчыры.
Напускная весялосць.
Напускная строгасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рыгары́зм, -у, м. (кніжн.).
Празмерная строгасць, прамалінейнасць у выкананні маральных прынцыпаў, у паводзінах.
|| прым. рыгарысты́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прылі́к, -у, м.
У выразе: для прыліку (разм.) — для выгляду, для стварэння патрэбнага ўражання.
Гэта яго строгасць для прыліку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стро́гость в разн. знач. стро́гасць, -ці ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
палітыка́нства, ‑а, н.
Пагард. Паводзіны і спосаб дзеяння палітыкана. [Шыковіча] заўсёды абурала, калі дзе пачыналася палітыканства — гульня ў важнасць і строгасць. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)