strzelanie

н. стральба; страляніна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

gunfire

[ˈgʌnfaɪr]

n.

гарма́тная страляні́на, гарма́тны аго́нь

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

strzelanina

ж. стральба, перастрэлка, страляніна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

грукатня́, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і грукат. Страляніна, гоман і грукатня пачалі аддаляцца... Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Gekntter n -s трэск, траскатня́, гру́кат; страляні́на

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

беспара́дкавы, ‑ая, ‑ае.

Які пазбаўлены парадку, абы-як размешчаны. Беспарадкавае награмаджэнне будынкаў. Беспарадкавая груда цэглы. // Неарганізаваны, стыхійны, бессістэмны. Беспарадкавая мітусня, страляніна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забу́хкаць, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць бухкаць. Забухкалі гранаты, застрачылі кулямёты і аўтаматы, ўдарылі вінтоўкі. Шалёная страляніна злілася ў суцэльны гул. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усча́цца, узачнецца; пр. усчаўся, ‑чаліся, ‑чалося; зак.

Разм. Пачацца, распачаццца. Сварка ўсчалася. □ Непадалёку ад вёскі Чамууры раптам усчалася беспарадкавая страляніна. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стрэ́льба ‘ручная агнястрэльная зброя з доўгім ствалом’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Байк. і Некр., Гарэц., Сл. ПЗБ, ТС), ‘паляўнічая зброя’ (Пятк. 1), стрэ́лбла ‘тс’ (рэч., Яшк. Мясц.), стральба́ ‘тс’ (Нас., Шымк. Собр.). Параўн. укр. стре́льба ‘тс’, польск. strzelba ‘тс’, якое, па сведчанні Брукнера (522), першапачаткова значыла ‘страляніна’, а ‘гатунак зброі’ пачало абазначаць з XVII ст. Рэгіянальная інавацыя, магчыма, узнікшая на базе польскай мовы, параўн. польск. strzelbaстраляніна, кананада’, балг. стрелба́ ‘стральба’, макед. стрелба ‘тс’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паруша́льнік, ‑а, м.

Той, хто парушае якія‑н. законы, звычаі, парадкі і пад. Парушальнік дысцыпліны. □ Ноччу ўзнімалася страляніна, і ўсе дарослыя людзі дапамагалі пагранічнікам вылоўліваць парушальнікаў. Дзенісевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)