przełyk, ~u

м. анат. стрававод

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

міжсце́нне, ‑я, н.

1. Месца ў сярэдняй частцы грудной поласці, дзе размешчаны сэрца, аорта, бронхі, стрававод.

2. перан. Тое, што перашкаджае сувязі, збліжэнню каго‑, чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПЯКО́ТКА,

адчуванне пякучага болю ў страваводзе. Звязана з закідваннем кіслага змесціва страўніка ў стрававод, таксама з парушэннем маторыкі стрававода, страўніка і дванаццаціперснай кішкі. Бывае пры гастрыце, халецыстыце, язвавай і жоўцекамянёвай хваробах, пасля аперацый на страўніку, пры цяжарнасці, таксама ўзнікае пры непераноснасці некат. харч. прадуктаў. Лячэнне накіравана на асн. захворванне.

т. 13, с. 156

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пішчавод ’горла-стрававод’ (бых., мсцісл., нясвіж., чавус., касцюк., добруш., ЛА, 1). Культурны тэрмін, запазычаны з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

эзафагі́т

(ад гр. oisophagos = стрававод)

мед. запаленне слізістай абалонкі стрававода.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

праглыну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; -ну́ты; зак., каго-што.

Глытаючы, прапусціць праз глотку ў стрававод.

П. кавалак. 3 мёдам і цвік праглынеш (прыказка). П. пілюлю (перан.: моўчкі перанесці абразу). П. язык (перан.: замаўчаць, перастаць гаварыць; разм.). П. кнігу (перан.: хутка прачытаць; разм.).

|| незак. праглына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эзафагаскапі́я

(ад гр. oisophagos = стрававод + -скапія)

агляд стрававода пры дапамозе эзафагаскопа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

глыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што і без дап.

1. Пры дапамозе мышцаў горла праштурхоўваць што-н. у стрававод.

Г. ежу.

2. перан. Паглынаць, убіраць у сябе.

Г. кнігі.

Г. слёзы.

Г. паветра.

Г. словы.

|| аднакр. глыну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. глыта́нне, -я, н.

|| прым. глыта́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ечстрававод’ (Янк. Мат.); параўн. рус. еча ’ежа’. Магчыма, ад *ěstja (> *есча > еча), якое ў сваю чаргу ад назоўніка estь (ст.-рус. ѣсть ’ежа’), ‑ěsti ’есці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГРУ́ДНАЯ ПО́ЛАСЦЬ,

пярэдняя частка поласці цела млекакормячых жывёл і чалавека. Размешчана ў грудной клетцы і абмежавана ўнутрыгрудной фасцыяй. Ад брушнай поласці аддзелена дыяфрагмай. У грудной поласці — сэрца, лёгкія, трахея, стрававод, крывяносныя і лімфатычныя сасуды, нервы. Грудная поласць уключае 2 серозныя плеўральныя мяшкі і размешчанае паміж імі міжсценне, у ніжнім аддзеле якога — серозная поласць. Паміж парыетальным і вісцэральным лісткамі плеўры — поласць плеўры, якая мае важнае значэнне ў дыханні. У ёй пры пашкоджаннях ці запаленчых хваробах збіраецца паветра, кроў, серозная вадкасць, гной.

т. 5, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)