Чыстае поле; бязлессе. Праз якую гадзіну старая хата ў шэрай, па-начному ўжо аднатоннай, чыстаполіцы стомлена патушыла агеньчыкі [акон].Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нявы́рашаны, ‑ая, ‑ае.
Які не атрымаў вырашэння. Столькі працы наперадзе! Столькі нявырашаных задач!М. Стральцоў.Павольна і стомлена ішоў я з тужлівымі і нявырашанымі пытаннямі.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кана́па, ‑ы, ж.
Прадмет мяккай мэблі для сядзення і ляжання, са спінкай і падлакотнікамі. [Георгій] апусціўся на канапу і стомлена адхінуўся да спінкі.Мележ.Пры сцяне пад вокнамі стаяла масіўная, са смольных дошак канапа.Сабаленка.
[Фр. canapé.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здзеравяне́лыіздзервяне́лы, ‑ая, ‑ае.
Цвёрды, як дрэва. Здзеравянелы атожылак.// Здранцвелы, анямелы (пра часткі цела). [Васіль] зусім выбіўся з сіл, залез у снег па пояс і не можа ўжо мясіць яго здзеравянелымі нагамі.Колас.Яўхім стомлена павёў плячамі, перагнуўся трохі назад — хацеў разварушыць здзервянелую спіну.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змагчы́ся, змагуся, змошашся, зможацца; зак.
Выбіцца з сілы; аслабець. Вера доўга і адчайна вырывалася, драла пазногцямі твар, крычала, але сілы пакідалі яе, і яна хутка змаглася...Сачанка.Бегаў, ганяўся за конікам Кастусь, урэшце, змогся, стомлена паваліўся на світку і сам не заўважыў, як заснуў...Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расшпілі́цца, ‑пілюся, ‑пілішся, ‑піліцца; зак.
1. Расшпіліць на сабе адзенне. — Не, я ненадоўга, — стрымліваючы гнеў, адказаў Пазняк, зняў кепку, расшпіліўся і стомлена сеў пры стале.Дуброўскі.
2. Раз’яднацца, расшчапіцца, вызваліцца ад засцежкі. Каўнер расшпіліўся.// Перастаць трымаць што‑н. Гузікі расшпіліліся. □ Расшпілілася і целяпалася ззаду пражка ад камізэлька.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чырванасця́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Чырванасцяжны полк.// Які атрымаў пераходны чырвоны сцяг. Мы разумеем, што працуе чырванасцяжная ўдарная брыгада, і мы крычым ёй калектыўнае прывітанне.Галавач.
2. Які складаецца, састаўлены з чырвоных сцягоў. Чырванасцяжнае, вольнае Зарыва ўдоўж і ўшыр... Стомлена выйшаў са Смольнага На вуліцу правадыр.Грачанікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
страшы́дла, ‑а, н.
Разм.
1. Той, хто (або тое, што) мае страшны выгляд; страхоцце. З вады паказалася нейкае вусатае страшыдла, чорнае-чорнае.Юрэвіч.Сталёвае страшыдла развярнулася і, сеючы навокал сябе кулямёты агонь, рухалася па-над дарогай.М. Ткачоў.// Чучала, пудзіла. [Ліканор] павесіў рукі і стаяў нязграбна, як страшыдла, што курэй пужае з аўса.Бядуля.
2.перан. Той, хто (або тое, што) выклікае страх. Але ноч была ціхая. Думалася, што страшыдла вайны заснула недзе, стомлена прыпаўшы да зямлі.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мля́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены бадзёрасці, энергіі, жывасці; вялы. Паліна Фёдараўна разгарнула раскладушку, кінула на яе падушку, прасціну, коўдру, распранула млявую Веру і паклала спаць.Паслядовіч.Графскі ляснік ляжаў млявы, як на полцы ў лазні пад венікам.Бядуля.//перан. Слабы, невыразным імглісты (пра гукі, святло і пад.). [Максім Рыгоравіч Мароз] неяк абмяк, голас з цвёрдага, густога баска ў млявы тэнар перарабіўся.Лобан.Агледзець асобныя дэталі дапамагала млявае святло ліхтароў.Шынклер.
2. Які выклікае млявасць. Сонца над галавой, у сасонніку млявая парнасць.Навуменка.З агародчыка тугімі, густымі хвалямі ўліваўся млявы пах бэзу.Скрыган.
3. Павольны; стомлена-пяшчотны. Дзяўчына — што гэты летні дзень у лесе, млявая і чароўная.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
jog
I[dʒɑ:g]1.
v.t. (-gg-)
1) лёгка штурхану́ць, папхну́ць
2) прыпаміна́ць, нага́дваць
3) трэ́сьці, падкіда́ць везучы́
2.
v.i.
1) трэ́сьціся, е́хаць падско́кваючы
2) сто́млена цягну́цца, валачы́ся
3) бе́гчы трушко́м
3.
n.
1) штуршо́к -ка́m.
2) напамі́н -у m.
3) паво́льная хада́, паво́льны трушо́к
II[dʒɑ:g]
n.
вы́гін -у, вы́ступ -у m., няро́ўнасьць f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)