сто́млена

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
сто́млена сто́мленей -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сто́млена нареч. уста́ло, утомлённо

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уста́ло нареч. сто́млена, змо́рана;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утомлённо нареч. уто́млена, сто́млена; змо́рана;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сто́млены

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сто́млены сто́мленая сто́мленае сто́мленыя
Р. сто́мленага сто́мленай
сто́мленае
сто́мленага сто́мленых
Д. сто́мленаму сто́мленай сто́мленаму сто́мленым
В. сто́млены (неадуш.)
сто́мленага (адуш.)
сто́мленую сто́мленае сто́мленыя (неадуш.)
сто́мленых (адуш.)
Т. сто́мленым сто́мленай
сто́мленаю
сто́мленым сто́мленымі
М. сто́мленым сто́мленай сто́мленым сто́мленых

Кароткая форма: сто́млена.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пацяжэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Які пацяжэў, зрабіўся цяжкім або цяжэйшым. Адам стомлена апусціў пацяжэлую ад гарачыні галаву. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зіхо́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і зіхатлівы. Стомлена жмурачыся ад зіхотнага сонца, .. [Ганна] перавяла позірк на поле. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невіду́чы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і невідушчы. Шабуня стомлена, з намаганнем расплюшчыў вочы, але позірк яго быў чужы і невідучы. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыстапо́ліца, ‑ы, ж.

Чыстае поле; бязлессе. Праз якую гадзіну старая хата ў шэрай, па-начному ўжо аднатоннай, чыстаполіцы стомлена патушыла агеньчыкі [акон]. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нявы́рашаны, ‑ая, ‑ае.

Які не атрымаў вырашэння. Столькі працы наперадзе! Столькі нявырашаных задач! М. Стральцоў. Павольна і стомлена ішоў я з тужлівымі і нявырашанымі пытаннямі. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)