міжнародны касмадром марскога базіравання (на плывучай платформе) для пускаў ракет касм. прызначэння, а таксама праект яго стварэння. Каардынацыя работ па яго рэалізацыі вядзецца з 1996 акц. кампаніяй Sea Launch Со (заснавальнікі ЗША, Расія, Нарвегія і Украіна). Касмадром мае стартавую платформу, зборачна-каманднае судна і інш. абсталяванне, што забяспечвае вывядзенне з экватара на геастацыянарную (ці інш.) арбіту спадарожніка з большай масай карыснага грузу, чым з інш. касмадрома. Першы запуск спадарожніка ажыццёўлены ў 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
стартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; зак. і незак.
Узяць (браць) старт.
Першымі стартавалі лыжнікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фальста́рт, -у, М -рце, м.
У спорце: старт, узяты кім-н. з удзельнікаў спаборніцтва раней, чым патрэбна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
start, ~u
м.
1.старт;
2.старт; пачатак;
start! — старт!; руш!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
фальста́рт, ‑у, М ‑рце, м.
Спец.Старт, узяты кім‑н. з удзельнікаў спаборніцтва раней, чым патрэбна.
[Англ. false start — няправільны старт.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фальста́рт
(англ. false start = няправільны старт)
сп.старт, узяты кім-н. з удзельнікаў спаборніцтва раней, чым патрэбна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
затра́ціцца, ‑траціцца; зак.
Зрасходавацца, патраціцца для якой‑н. мэты. Цяжкі карабель немэтазгодна саджаць на планету, бо на старт затраціцца значная частка запасаў паліва.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАЛЯКО́Ў (Валерый Уладзіміравіч) (н. 27.4.1942, г. Тула, Расія),
расійскі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1989), Герой Расіі (1995). Лётчык-касманаўт СССР (1989). Д-рмед.н. Скончыў 1-ы Маскоўскі мед.ін-т (1965). З 1972 у атрадзе касманаўтаў. З 1992 нам. дырэктара Ін-та медыка-біял. праблем Рас.АН. Здзейсніў палёты (як урач-даследчык) у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК) і асн. экспедыцый арбітальнай станцыі «Мір»; 29.8.1988—27.4.1989 (старт на КК «Саюз ТМ-6»), 8.1.1994—22.3.1995 (старт на КК «Саюз ТМ-8»), У космасе правёў 678,7 сут (2-і па працягласці вынік касм. палётаў; 2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАЦЬБА́ «НА КРЫЖЫ́»,
бел народная старт. гульня. Нагадвае грэка-рымскую барацьбу. Праціўнікі абхопліваюць адзін аднаго, і той, хто паваліць саперніка на зямлю, — пераможца. Падножкі, штуршкі не дазваляюцца.