алеба́рда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -аў, ж.

Старажытная зброя ў выглядзе сякеры на доўгім дрэўку, якое заканчваецца кап’ём.

|| прым. алеба́рдны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піктагра́фія, ‑і, ж.

Старажытная форма пісьма пры дапамозе піктаграм.

[Ад лац. pictus — маляўнічы і грэч. gráphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Tler

m -s, - та́лер (старажытная манета)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

экю́, нескл., м.

Старажытная французская сярэбраная або залатая манета з малюнкам геральдычнага шчыта.

[Фр. écu.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алеба́рда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Старажытная зброя — сякера на доўгім дрэўку, якое заканчваецца кап’ём.

[Фр. hallebarde з араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сякі́ра, ‑ы, ж.

Гіст. Старажытная халодная зброя, якая нагадвала сякеру з лязом, падобным на маладзік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

васьма́к, ‑а, м.

1. Гіст. Старажытная чатырохкапеечная манета.

2. Разм. Восьмая частка якой‑н. адзінкі вымярэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамо́ва², -ы, ж.

Незасведчаная пісьмовымі помнікамі, рэканструяваная параўнальна-гістарычным метадам старажытная мова-аснова, з якой пазней узніклі мовы, што адносяцца да дадзенай сям’і (напр., праславянская мова ў адносінах да беларускай, рускай, украінскай, польскай, балгарскай і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пярна́ч, пернача, м.

Гіст. Старажытная зброя або знак улады: булава, галоўка якой мае выгляд пёраў стралы. Атаманскі пярнач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ібе́ры, ‑аў.

1. Старажытныя ўсходнегрузінскія плямёны, якія насялялі Іберыю (старажытная назва Ўсходняй Грузіі).

2. Група плямён, якія насялялі старажытную Іспанію.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)