замары́цца, -мару́ся, -мо́рышся, -мо́рыцца; зак.

Стаміцца, знясіліцца.

|| незак. замо́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збе́гацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Стаміцца, змарыцца бегаючы.

Збегаўся, ледзь ногі валачэ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злётацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Стаміцца ад беганіны, клопатаў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набе́гацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Пабегаць уволю, стаміцца, бегаючы.

Н. за дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напрацава́цца, -цу́юся, -цу́ешся, -цу́ецца; -цу́йся; зак.

Папрацаваць многа, уволю, стаміцца ад працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забе́гацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Стаміцца ад беганіны.

За дзень зусім забегаўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нату́пацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Стаміцца ад працяглай хадзьбы.

Натупалася за дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абязру́чыць

‘знясіліць рукі каго-небудзь; моцна стаміцца ў руках’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абязру́чу абязру́чым
2-я ас. абязру́чыш абязру́чыце
3-я ас. абязру́чыць абязру́чаць
Прошлы час
м. абязру́чыў абязру́чылі
ж. абязру́чыла
н. абязру́чыла
Дзеепрыслоўе
прош. час абязру́чыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

здаро́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; зак.

Стаміцца, змучыцца ў дарозе.

|| незак. здаро́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накасі́цца, -кашу́ся, -ко́сішся, -ко́сіцца; зак. (разм.).

Напрацавацца, стаміцца на касьбе.

Н. да дзясятага поту.