стена́ть несов., книжн. стагна́ць, е́нчыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стона́ть несов. стагна́ць; (жалобно) е́нчыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папастагна́ць, ‑стагну, ‑стогнеш, ‑стогне; зак.

Разм. Стагнаць доўга, неаднаразова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расстагна́цца, ‑стагнуся, ‑стогнешся, ‑стогнецца; зак.

Разм. Пачаць моцна і доўга стагнаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stöhnen

vi стагна́ць; уздыха́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вые́нчваць

‘жаласна стагнаць, крычаць ад болю; назойліва, надакучліва выпрошваць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вые́нчваю вые́нчваем
2-я ас. вые́нчваеш вые́нчваеце
3-я ас. вые́нчвае вые́нчваюць
Прошлы час
м. вые́нчваў вые́нчвалі
ж. вые́нчвала
н. вые́нчвала
Загадны лад
2-я ас. вые́нчвай вые́нчвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час вые́нчваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

stękać

незак. стагнаць; енчыць; екатаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

е́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.

1. Жаласна стагнаць ад болю, пакуты і пад.

Хлопчык енчыў на ложку.

2. перан. Назойліва, надакучліва прасіць аб чым-н. (разм.).

|| зак. вы́енчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 2 знач.).

|| наз. е́нчанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

застагна́ць, ‑стагну, ‑стогнеш, ‑стогне; зак.

Пачаць стагнаць. // Прастагнаць; абазвацца стогнам. Адам Лабека глуха застагнаў і паваліўся на бок. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

groan2 [grəʊn] v.

1. стагна́ць;

groan with pain стагна́ць ад бо́лю;

moan and groan (пастаянна) ска́рдзіцца, хны́каць

2. fml лама́цца, угіна́цца пад цяжа́рам;

The tables were groaning with food. Сталы гнуліся ад ежы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)